Абвешчаны конкурс жывапісу для мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Чэхіі

Абвяшчаецца міжнародны конкурс жывапісу фонда «Trzy Mosty» для мастакоў з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Чэхіі.

У гэтага конкурса формула «open». г.зн. тут няма галоўнай тэмы, а таксама не навязваецца мастацкая тэхніка, і ён накіраваны на мастакоў, якія з’яўляюцца грамадзянамі Польшчы, Беларусі, Украіны, Расіі і Чэхіі, а значыць, у кожнага ёсць шанец паказаць сваю тэхніку і тэматыку, у якой ён сябе адчувае лепш за ўсё. Атрыманыя ў прызначаныя тэрміны работы будуць ацэньвацца журы і намінавацца на Узнагароду фонду «Trzy Mosty».

PLAKAT_BE_2015

 

Усе выбраныя работы будуць паказаны на выставе, якая адбудзецца 12 чэрвеня 2015 года ў Варшаве, а падчас адкрыцця выставы журы ўзнагародзіць трох лаўрэатаў конкурсу. Запрашаем прыняць удзел у конкурсе — правілы, статут конкурсу і заяўку аб удзеле можна знайсці на сайце фонду «Trzy Mosty» www.trzymostypl.

Заяўкі можна дасылаць да 15 траўня 2015 года.

Кантакт: — Данута Пэпэта – Старшыня журы — тэл. +48 790 402 405, danuta.pepeta@trzymosty.pl

 ПРАВІЛЫ ВЫБАРУ ЛАЎРЭАТАЎ 

1. Прызавы фонд у конкурсе складае 30 000 польскіх злотых. У конкурсе мяркуецца прызнанне трох узнагарод Фонду «Тры масты» ў памеры па 10 000 польскіх злотых кожная. Журы пакідае за сабой права мадыфікаваць памер узнагарод з агаворкай, што мінімальны памер узнагароды для кожнага з трох лаўрэатаў складзе 6 000 польскіх злотых.

2. На конкурс будуць прымацца мастацкія работы ў фармаце не больш за 200 x 200 см. Прадстаўленая на конкурс праца павінна з’яўляцца выключна ўласнасцю аўтара і знаходзіцца ў яго распараджэнні для прадастаўлення працы для патрэб, звязаных з конкурсам. 3. Кожны ўдзельнік можа праставіць на конкурс ад 1 да 5 карцін . Калі ўдзельнік прадставіць больш адной карціны, тады працы будуць ацэньвацца разам, як адна карціна. 4. Працэдура выбару лаўрэатаў складаецца з трох этапаў: 1) Першы этап уключае заяўку на ўдзел у конкурсе праз запаўненне бланка ўдзелу, які знаходзіцца на Інтэрнэт-сайце Фонду, які ўключае: — дадзеныя ўдзельніка конкурсу; — рэпрадукцыі прад’яўленых карцін (параметры фотаздымкаў: 300 dpi, мінімальная шы- рыня боку 6 см, максімальны паме р да 4 MB); — біяграфію (PDF). Заяўкі будуць прымацца да 15 траўня 2015 года. Заяўкі, высланыя пасля заканчэння гэтага тэрміну, не будуць прымацца пад увагу. 2) Другі этап конкурсу ўключае ў сябе выбар Журы удзельнікаў, намінаваных на ўзнагароду Фонду «Тры масты». Прызнанне намінацыі адбудзецца да 29 траўня 2015 года праз размяшчэнне спісу намінаваных асоб на Інтэрнэт-сайце Фонду. Колькасць намінаваных будзе складаць максімальна 30 чалавек. 3) Трэці этап конкурсу — гэта выбар сярод намінаваных удзельнікаў трох лаўрэатаў конкурсу. Аб’яўленне лаўрэатаў конкурсу адбудзецца 12 чэрвеня 2015 года падчас выставы намінаваных асоб, а таксама на Інтэрнэт-сайце Фонду. Уручэнне ўзнагарод тром лаўрэатам конкурсу наступіць 12 чэрвеня 2015 года пасля абвяшчэння вынікаў конкурсу. 4) Падчас выставы работ намінаваных удзельнікаў можна будзе набыць выстаўленыя працы. 5. Асобы, намінаваныя на Узнагароду Фонду «Тры масты» даставяць за свой кошт на месца, азначанае Фондам, размешчанае ў Варшаве, па меншай меры 1 карціну з тых, якія былі зая ўленыя на конкурс. Вышэйназваныя к арціны, запакаваныя і апісаныя адпаведным чынам, павінны быць дастаўленыя не пазней 8 чэрвеня 2015 года.

6. Карціны, пра якія згадвалася вышэй, павінны быць забраныя ўдзельнікамі на працягу 3 дзѐн пасля заканчэння выставы (15 червеня 2015 года). 

7. Заяўка на ўдзел у конкурсе праз запаўненне бланка на Інтэрнэт-сайце Фонду раўназначна прыняццю гэтага статута і ўсіх рашэнняў конкурснай камісіі, а таксама раўназначна з выразам згоды на размяшчэнне імя і прозвішча ўдзельніка ў спісе намінаваных асоб, даступным на Інтэрнэт-сайце Фонду.

8. Заяўка на ўдзел у конкурсе таксама раўназначна са згодай на бязвыплатную рэпрадукцыю працы для прома-мэтаў, звязаных з Конкурсам.

9. Парушэнне якой-небудзь пастановы Статута, у асаблівасці калі карціны не былі прывезены ў тыя дні, якія пададзены ў 5 пункце, можа прывесці да выключэння ўдзельніка з конкурсу. Аб выключэнні ўдзельнік будзе неадкладна паінфармаваны Фондам ў выглядзе электроннага ліста (e-mail).

10. Фонд пакідае за сабой магчымасць увядзення зменаў у гэтым Статуце.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology