«Сустрэчы з Гедройцам» у Гародні: Артур Клінаў і Павал Касцюкевіч

7 красавіка а 18.00 у гарадзенскай галерэі «Крыга» (вул. Савецкая, 3) Беларускі ПЭН-Цэнтр сумесна з Амбасадай Рэспублікі Польшча ладзіць чацвёртую імпрэзу з серыі «Сустрэчы з Гедройцам». Правядзе вечарыну паэт, перакладчык Андрэй Хадановіч.

photo.php

На гэты раз літаратурны экспрэс прывязе ў Гародню Паўла Касцюкевіча і Артура Клінава. Павел Касцюкевіч — празаік, перакладчык ізраільскай і амерыканскай літаратуры, які ў сакавіку 2012 года стаў першым лаўрэатам прэміі Ежы Гедройца. Літаратар прадставіць чытачам кнігі апавяданняў «Душпастырскія спатканні для дачнікаў» і «Зборная РБ па негалоўных відах спорту». Артур Клінаў — празаік, мастак, леташні «сярэбраны прызёр» Літаратурнай прэміі Ежы Гедройца за раман «Шклатара». У 2012-м Артур Клінаў з раманам «Шалом» увайшоў у шорт-ліст узнагароды.

У межах вечарыны адбудуцца аўтарскія чытанні.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology