Адкрыццё праекта «СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы»

11 красавіка 2015 г. а 16/00 у Мемарыяльным музеі-майстэрні З.І. Азгура мае адбыцца адкрыццё выставачнага праекта «СамаПАЗНАВАННЕ: Прасторы/Перспектывы» з серыі «Этнаграфія Гарадскога Мастацтва — Urban Art»: Мільяна Істыянавіч — фотаінсталяцыя, скульптура (Чарнагорыя), Грэгар Раданіч — фатаграфія (Славенія), RoomDark — аўдыёінсталяцыя (Беларусь).

Праект рэалізаваны ў рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «Лабараторыя культурных практык ММА» ў межах мастацка-адукацыйнага фэсту «ARTES LIBERALES».

1Працы, якія Мільяна Істыянавіч прэзентуе ў Менску — гэта прасторавыя інтэрвенцыі — так званы паглыблены рэльеф на сценах. Прастора ў ейных работах — гэта частка візуальнага выказвання, мэта якога — трансфармаваць успрыняцце прасторы ў адносінах да гледача, часова прысвоіць дадзеную прастору, каб памяняць месцамі час, успаміны, месца, сітуацыю. Працы такога кшталту немабільныя, бо яны былі зрэалізаваныя ў закінутых дамах, а таму прадстаўлены на выставе пры дапамозе іншага сродку — фотаінсталяцый, — каб падтрымаць галоўную ідэю прасторавасці: перанясенне з адной у іншую і стварэнне новай.

Здымкі Грэгара Раданіча прадстаўляюць візуальны досвед з мэтай падарваць звыклае ўспрыняцце нявызначаных невыразных штодзённых прастораў, якія нас атачаюць. Каб падкрэсліць разнастайнасць прастораў, фотамастак выкарыстоўвае розныя фарматы і тэхнікі. Наяўнасць элементаў выяўленчага мастацтва ва ўрбаністычных ландшафтах была ўжыта для трансфармацыі ўспрыняцца гледача ўяўных вобразаў прастораў.

Выстава прадоўжыцца па 8 траўня 2015 г.

Кантакты:
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. З.Азгура, 8, г. Мінск
тэл.: +375—17—3800632
http://www.azgur.by/KultLab
Мастацка-адукацыйны праект «ARTES LIBERALES»
http://artes-liberales.by/


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology