29 красавіка — паказ фільмаў пра прадстаўнікоў Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі

У дыскусійным кінаклубе BLOW UP Цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, Някрасава, 3) 29 красавіка 2015 — паказ і абмеркаванне падборкі з 4 фільмаў са знакамітага дакументальнага серыяла «Кантактныя адбіткі» (Сontacts) пра вядомых прадстаўнікоў Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі — заснавальнікаў школы Бернда і Хілу Берераў (Bernd & Hilla Becher), Андрэаса Гурскага (Andreas Gursky), чыя фотаработа «Рэйн-2» зусім нядаўна пабіла рэкорд коштаў прададзеных з аўкцыёна Сотбіс фатаграфій, а таксама пра не меньш папулярных у свеце фатаграфіі Томаса Руфа (Thomas Ruff) і Томаса Струта (Thomas Struth).

12

Томас Руф

Чым можна растлумачыць феномен Дзюсельдорфскай школы фатаграфіі? Наколькі ўплывовым з’яўляецца яе стыль? Паспрабуем разам знайсці адказы на гэтыя пытанні.

Дарэчы, на другім паверсе ЦСМ працуе вялікая выстава Інстытута імя Гётэ «Геніяльныя дылЛетанты» — якраз пра тое ж самае пакаленне нефармальнай нямецкай моладзі, чыя актыўнасць і крэатыўнасць зрабілі магчымым зруйнаванне Берлінскага муру і аб’яднанне дзьвюх частак Германіі ў адзіную дзяржаву.
Пачатак працы кінаклуба а 19 гадзіне.

Уваход на мерапрыемства па квітках ЦСМ (15 000 — з правам агляду выставаў на 1 паверсе, 30 000 — на двух паверхах).

Падзея ў ФБ: https://www.facebook.com/events/1429186837397614/1429188294064135/


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology