Удзел у семінары «Мадэль для зборкі: канструюючы нацыянальную гісторыю мастацтва»

У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

2 траўня (субота), 17-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

Куратар семінару: Аляксей Барысёнак

Зверху: Сяргей Малішэўскі, знізу: камісія, якая забараніла выставу «1+1+1+1+1+1=6», Мінск 1985. Фатаграфія Алены Адамчык. З архіву А.Глобуса

Зверху: Сяргей Малішэўскі, знізу: камісія, якая забараніла выставу «1+1+1+1+1+1=6», Мінск 1985. Фатаграфія Алены Адамчык. З архіву А.Глобуса

Відавочна, што за 25 гадоў існавання Беларусі як незалежнай дзяржавы было зроблена занадта мала для канструявання пасляваеннай гісторыі мастацтва. Праведзеныя спробы (публікацыя «Беларускі авангард 1980-х», 2011; каталог выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», 2014; каталог выставы «100 гадоў беларускага авангарду», 2014) носяць хутчэй апісальны характар, не спалучаючы дынаміку развіцця мастацкіх практык з больш шырокімі культурнымі, палітычнымі і эканамічнымі працэсамі.

Аднак ці з’яўляецца нацыянальны канон гісторыі мастацтва чымсьці відавочным? Якія спосабы канструявання гісторый сучаснага мастацтва існуюць? Якія метады могуць быць задзейнічаныя (уключаючы дыскурсіўны аналіз, сацыяльную і параўнальную гісторыя мастацтва, гісторыя выставаў і медыя-тэорыю) і якія новыя перспектывы яны могуць раскрыць? 

Умежах семінара для абмеркавання будуць прапанаваныя тэксты, якія фармулююць некаторае бачанне беларускай гісторыі мастацтва: тое, якім чынам гэты наратыў збіраецца, што ўключаецца і што выключаецца з яго.

Увага! Для ўдзелу ў семінары неабходная рэгістрацыя па адрасе a.borisionok@gmail.com. Спіс літаратуры будзе дасланы пасля рэгістрацыі.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology