ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ПАЭТА І МАСТАКА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА

5 траўня, 19-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА БЕЛАРУСКАГА ПАЭТА І МАСТАКА АЛЯКСЕЯ ЖДАНАВА

 У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

У мінулым годзе ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом, прысвечаны літаратурнай і мастацкай дзейнасці знакавай фігуры мінскага нонканфармізму Аляксея Жданава (1948—1993). Запрашаем на вечар, прысвечаны Жданаву.

Прэзентацыю правядзе паэт Дзмітрый Строцаў.

zd

Кадр з фільма Алены Бабак «Чацвёртае вымярэнне»

У праграме: вершы Аляксея Жданава ў выкананні Дзмітрыя Строцава, успаміны Наталлі Татур, а таксама паказ фільма Алены Бабак «Чацвёртае вымярэнне» з фрагментамі інтэрв’ю Кіма Хадзеева (1996, з архіву Ю.Ігрушы).

«Упершыню пра Жданава я даведаўся ад Хадзеева. У 81-м. Я толькі што трапіў да Кіма й слухаў яго са сьвяшчэнным трымценьнем. І задаваў пашанотна дурныя пытаньні: «Кім, ты, напэўна, кінік?» — «Не, хутчэй, эпікурэец». — «Кім, а ёсьць у Менску чалавек, роўны табе па інтэлекце?» — «Ёсьць — Жданаў. Вершыкі піша, але ён — філёзаф». І паказаў кручкаватым пальцам у акно: «Бачыш, на першым паверсе сьвятло гарыць? Там жыве. Але гэта пачвара, ня раю табе зь ім мець справу». У чарнільнай цемры лютаўскае ночы, за карабельнымі стваламі старога сталінскага двару атрутна салодка мігацеў ліхтар «людаеда».

Дзмітрый Строцаў

Уваход вольны!

Падзея на ФБ https://www.facebook.com/events/445563698939333/

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» ўяўляе сабой the best беларускага арта. У «Калекцыі» ўжо выйшлі альбомы Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай, беларускага мастацкага авангарду 1980-х гадоў, Ігара Цішына, Сяргея Ждановіча, беларускай фатаграфіі 1990-х, Людмілы Русавай, Ігара Саўчанкі. Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноў


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology