ВЕЧАР-ПРЫСВЯЧЭННЕ ЛЮДМІЛЕ РУСАВАЙ

7 траўня (чацвер), 19-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

 ВЕЧАР-ПРЫСВЯЧЭННЕ ЛЮДМІЛЕ РУСАВАЙ

У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

1

Мастачка і перформер Людміла Русава (1954 — 2010)— выбітнейшай прадстаўніца нонканфармізскага руху ў Беларусі ў 1980-я, яркая фігура на арт-сцэне ў 1990-я. Яе імя звязваюць з першымі перформансамі і акцыямі, дакументацыя якіх толькі пачынае станавіцца даступнай гледачам. Так, у лютым гэтага года у серыі «Калекцыя пАРТызана»http://partisanmag.by/?cat=171 выйшаў каталог, дзе ўпершыню сабраныя яе працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў.

Падчас вечара акрамя візуальнай прэзентацыі альбома будуць упершыню паказаныя відэа хронікі і дакументацыя яе перформансаў — «Сонцастаянне», «Уваскрашэнне казіміра» (разам з Ігарам Кашкурэвічам), відэа перформанс у Ефімова (з архіву Юрыя Ігрушы). А таксама відэа праца «Тыраж адстутнасці» (2001)

«Пра Людмілу Русаву ў 1990-х казалі як пра лідара руху авангарду ў Беларусі, хросную маці беларускага акцыянізму. Яна аўтар першага перформансу і першай арт-кнігі ў Беларусі. Людміла Русава працавала ў розных жанрах мастацтва, не баялася эксперыментаў. У выніку з’явіліся шэраг жывапісных палотнаў, аб’екты, інсталяцыі, фотакалажы, перформансы, відэапраекты, арт-кніга і многае іншае. Праекты і даследаванні Русавай заўжды злучаліся з перадавымі ідэямі сусветнага мастацтва. Віртуальнымі апанентамі для яе былі такія прызнаныя майстры, як Іў Кляйн, Марына Абрамавіч, Андрэй Таркоўскі, Казімер Малевіч. «Творчая біяграфія» Людмілы Русавай — гэта ўдзел у прыблізна 100 выставах і праектах, палова з якіх, паводле ейнага вызначэння, «чыста авангардныя».

Наталля Янкоўская. Кніга. Людміла Русава.

Уваход вольны!

Падзея на ФБ

rusava_cover

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» ўяўляе сабой the best беларускага арта. У «Калекцыі» ўжо выйшлі альбомы Уладзіміра Цэслера, Руслана Вашкевіча, Міхаіла Сянькова, Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай, беларускага мастацкага авангарду 1980-х гадоў, Ігара Цішына, Сяргея Ждановіча, беларускай фатаграфіі 1990-х, Людмілы Русавай, Ігара Саўчанкі. Усяго плануецца выдаць 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім алфавіце), якія разам складуць унікальны энцыклапедычны візуальны альфабэт, галерэю найноўшай беларускай культуры.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology