АРТ-СОЦ-ЛАБ: праект «Сацыяльная рашотка»

14 траўня (чацвер) ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37А) адбудзецца адкрыццё выставы «Сацыяльная рашотка». Пачатак а 19.00.

web3 «Сацыяльная рашотка» –  гэта групавая выстава, арганізаваная ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыюс» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB) (http://eclab.by/centers/art-lab-radius).

Тэма выставы – ўключэнне і выключэнне чалавека з паўсядзённага жыцця.

Сацыяльная рашотка –  гэта шматлікавасць дыскурсаў, гэта імкненне да ахопу ўсёй прасторы жыццядзейнасці чалавека. Тоеснасць паміж бачным і рэальным (рэальным і віртуальным, міфам і побытам) выяўляецца за кошт іх узаемадзеяння. Групавы праект «Сацыяльная рашотка» разлічаны на тое, каб прадэманстраваць некаторыя агульныя судакрананні грамадскай і прыватнай прастораў, якія валодаюць разнастайнасцю дыскурсаў і функцыямі для іх рэпрэзентацыі.

Удзельнікі: Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Талстоў, Сяргей Кірушчанка, Сяргей Шабохін.

Сацыяльны аналітык праекта: Аляксандр Сарна.

Куратар праекта: Ілона Дзяргач.

Суправаджальныя мерапрыемствы:

14 траўня (чацвер), 19:00

Адкрыццё праекта.

19 траўня (аўторак), 18:00-20:00

21 траўня (чацвер), 19:00

Лекцыя сацыяльнага аналітыка праекта, Аляксандра Сарны, на тэму: «Дыскурс сацыяльных сеткавых сэрвісаў»

26 траўня (аўторак), 18:00-20:00

Экскурсія з куратарам па выставе.

Уваход вольны!

Мерапрыемства ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1627113364171097/

Партнёрамі праекта з’яўляюцца: kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА. Тэхнічную падтрымку праекту аказвае кампанія «Samsung».

web2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology