Лепшыя кароткаметражныя фільмы пакажуць у Мінску

У межах унікальнай праграмы «Свет кароткага метра». У калекцыю ўвайшлі пераможцы і намінанты самых прэстыжных прэмій і кінафестываляў («Оскар-2015», Берлінскі кінафестываль-2015, кінафэсты «Лос-Анджэлес-2014», «Сандэнс-2015» і інш.)

Прэм’ера калекцыі «Свет кароткага метра» адбудзецца ў Мінску. Эксклюзіўныя паказы пройдуць 5,6 і 7 чэрвеня ў «Доме кіно». У чэрвені праграма таксама будзе прадстаўлена ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі — Брэсце, Віцебску, Гомелі, Гродне і Магілёве. Шэсць замежных і адзін беларускі фільм агульным хронометражем да двух гадзін — такая праграма «Свету кароткага метра».

23

Арганізатарамі паказу выступаюць прадзюсерскі цэнтр «Белфільм Група» і праект CINEMASCOPE.
Генеральны партнёр паказу — Фестываль мабільнага кіно velcom Smartfilm. Інфармацыйныя партнёры паказу: Агульнанацыянальнае тэлебачанне (АНТ), беларускі партал TUT.BY, радыё «Пілот-FM», «Комсомольская правда» ў Беларусі.

У паказ Калекцыі ўвойдуць шэсць фільмаў 2012-2014 года з Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, фільм сумеснай вытворчасці (Японія, ЗША, Сінгапур). «Свет кароткага метра» прадстаўлены самымі разнастайнымі жанрамі — тут і драма, і камедыя, і трагікамедыя, і вестэрн, і сюррэалістычны гратэск. Сюжэты фільмаў, якія складаюць Калекцыю, няма сэнсу пераказваць, яны непрадказальныя, як і самі жыццё. Але арыгінальныя сюжэтныя павароты і нечаканыя развязкі, бліскучая ігра акцёраў і візуальная вытанчанасць «кароткіх метраў» — усё гэта гарантуе гледачу займальны прагляд.

6 фільмаў, 6 гісторый, 6 лёсаў, захапляльных гледача сваімі непрадказальнымі сюжэтнымі паваротамі … Адна з прычын поспеху фільмаў, якія ўвайшлі ў Калекцыю, — цудоўны акцёрскі склад. Сярод выканаўцаў галоўных роляў — брытанская акторка Салі Хоўкінс («Пластовы пірог», «Гадзіла», прэмія «Залаты глобус» за лепшую жаночую ролю ў фільме 2008 «Бестурботная»), адна з вядучых акторак Японіі Каору Момо («Конан-варвар», «Мемуары гейшы»), адзін з самы рознабаковых і запатрабаваных акцёраў брытанскага кінематографа Джым Бродбент (лаўрэат прэмій Оскар-2002, Залаты глобус-2002, 2008, BAFTA −2002, 2007, двухразовы намінант на прэмію Эмі).

З мэтай папулярызацыі беларускага ігравогакароткаметражнага кіно і падтрымкі таленавітай і адоранай моладзі ў Калекцыю паказу будзе ўключаны кароткаметражны фільм аднаго з маладых беларускіх рэжысёраў. Адбор фільма адбываўся пры садзейнічанні РГА «Беларускі саюз кінематаграфістаў».

Паказ Калекцыі «Свет кароткага метра» пройдзе таксама ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.

Магілёў: ​​9, 10 чэрвеня, кінатэатр «Космас», 18-30

Віцебск: 25, 26 чэрвеня, кінатэатр «Мір», 19-00

Брэст: 27, 28 чэрвеня, кінатэатр «Беларусь», 16-00

Гомель: 29, 30 чэрвеня, кінатэатр «Кастрычнік», 17-00

Гародня: 30 чэрвеня, 1 ліпеня, кінатэатр «Зорка», 18-30

23


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology