PORTAL: SHUMA прэзентуе альбом

20 чэрвеня 2015 года запрашаем усіх ва ўтульны ангар клуба «Хуліган» на адмысловую падзею — прэзентацыю першага студыйнага альбома групы Shuma «Žnivo» і святочны рэйв з гэтай нагоды. Мы пагрузіліся ў дзіўны свет, дзе перасякаюцца старажытныя абрады і сучасная электронная музыка.

Нас чакае вялікі канцэрт гурта Shuma, архаіка у поўнач ад Shuma voices feat. Ne Tek, спецыяльны купальскі саўнд — дызайн ад Alexis Scorpio і сэты ад нашых любімых дыджэяў!

20 чэрвеня 2015. «Хуліган» ангар, вул. Кастрычніцкая 16, 21-00-06-00

portal shuma

PORTAL:SHUMA

Shuma — live
Shuma voices feat. Ne Tek
Raketka
Dee Flack
Magic
Shumaboy&likedill
Nick Cherny

Sound design by Alexis Scorpio
Visual design by Nastia Kozlenok

Святло і гук FC/DC

Квіткі:
100К папярэдні продаж у «Хуліган»
150К у дзень канцэрта

Shuma — беларускі этна-электронны гурт, які сумяшчае народныя песні і найноўшую электронную музыку, прычым робіць гэта настолькі прафесійна і якасна, што музычныя крытыкі называюць праект «групай будучыні». Група ўжо выдала некалькі сінглаў (Беларусь, ЗША) і вініл, якія былі заўважаныя ў Заходней Еўропе і ЗША, іх песні знаходзяцца ў ратацыі сусветных радыёстанцый, а калі ў Мінск прыязджаюць зоркі электроннай музыкі, то на разагрэў выбіраюць, як правіла, Shuma. (Напрыклад, група Morecheeba (UK) выбралі Shuma з 50 прэтэндэнтаў). На мерапрыемстве Portal: Shuma прэзентуе першы вялікі альбом, які з нецярпеннем чакаюць слухачы і музычныя крытыкі Беларусі і ЕС.

www.shuma.by

Raketka — вядомая калекцыянерка вінілу, пераважна тэхна саўнду. З моманту пачатку кар’еры ў 2007 годзе адыграла мноства сэтаў на танцпляцах па ўсім свеце ад Еўропы да Чылі і Індыі, выступаючы на ​​адной сцэне з многімі зоркамі сусветнай танцавальнай музыкі, такімі як Ricardo Villalobos, Dandy Jack, Dj Koze, Robag Wruhme, Argenis Brito, Guy called Gerаld, Phonique, Dinky, Yapacc і многімі іншымі, чым заслужыла ўвагу і павагу меламанаў і клаббераў. Cэты Інгі — гэта грув, непаўторная атмасфера і поўны танцпол шчаслівых людзей. Куды Ракету панясе зноў і калі, ніхто не ведае. Але цяпер яна тут, у нас і з намі. А гэта значыць, будзе горача!

http://www.residentadvisor.net/dj/raketka

http://www.mixcloud.com/raketka/

Shumaboy — новае імя ў клубным жыцці Мінска. Удзельнік праекта Shuma Аляксей Будзько з’яўляецца даследчыкам самай новай электроннай музыкі. Для сваіх слухачоў ён працуе як культурны фільтр: прапануе самую лепшую выбарку трэкаў. Калі вы хочаце разбірацца ў электроннай музыцы, але не паспяваеце сачыць за трэндамі — Shumaboy гэта лепшы памочнік ў гэтым пытанні.

Nick Cherny — прадзюсер і кампазітар групы Shuma, працуе ў кіно, тэатры як саўнд дызайнер і кампазітар. Густ Ніка — гэта заўсёды кропкавае трапленне ў сэрца кожнага чалавека на танцпляцы. Хуліган за дыджэйскім сталом, ён заўсёды ведае колькі трэба адмераць гучнасці і пяшчоты, каб танцпол не спыняўся.

MagiC — вядомы беларускі музыка, дыджэй, MC. Чалавек, які мае дачыненне да некалькіх прагрэсіўных музычных праектаў Беларусі, як дыджэй выступае з 2008-га года, спалучаючы ў сваіх сэтах эстэтыку і драйв. Вядомы ў першую чаргу сярод jungle руху Беларусі, Magic пастаянна пашырае свой музычны кругагляд, што прывёў яго да захаплення UK Bass, Uk funky «endorphin-music», ад якой у музычным экстазе у рэйвэраў закочваюцца вочы. Удзельнік мноства фестываляў і вечарынак у Беларусі, Украіне, Расіі і Індыі. Выступаў на адной сцэне з такми грандамі як Herbalizer, De-Phazz, Pinch, Enduser, Gaudi, Sun Glitters, Aquasky і многімі іншымі. Толькі музыка, только танцы, толькі грув!
promodj.com/MistaMagiC
www.mixcloud.com/yura-dushin/

likedill — неверагодная красуня, мадэль і дыджэй Юля Сергіеўская параўнальна нядаўна працуе ў клубах, але ўжо мае сваіх прыхільнікаў. Яе сэты заўсёды
23:21:16
бязлітасна гарачыя і бескампрамісныя, як неўтаймоўны характар ​​жанчыны.

Dee Flack — малады беларускі прадзюсар, кампазітар. Яго музыка выдаецца на лэйблах Вялікабрытаніі, а музыка з’яўляецца выдатным прыкладам пачуццёвай і мернай bass music & future beats. Часта робіць рэміксы для артыстаў з усяго свету, з групай Shuma ў тым ліку.

Shuma voices — вакальнае трыо архаічных песень, у яго склад уваходзяць вакалісткі гурта Shuma і Юля Гібкоўская, залаты голас дзяржаўнага ансамбля «Харошкі». Дзяўчыны акапела выконваюць абрадавыя песні старажытнай Беларусі. Іх спевы заўсёды зачароўваюць да мурашак па скуры. На Купала рэйве дзяўчыны ў абрадавых вопратках сустрэнуць поўнач купальскімі песнямі.

portal shuma


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology