Pauline і HandMade засьпяваюць на плошчы Свабоды

Фіналістка конкурсу «Засьпявай 2.0» сьпявачка Pauline выступіць пры падтрымцы гурта HandMade на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды.

1

 

Pauline – сольны праект сьпявачкі Паўліны Цімохінай. Яна дэбютавала ў 2013 годзе і за гэты час зрабіла немалыя посьпехі. Яе песьня “Пачакай” і кліп на яе неаднаразова перамагалі ў чартах на tuzin.fm. “Мая музыка — гэта перш за ўсё настрой, пачуцьці, думкі. У вашай галаве ўсё гэта заўсёды дакладна падпарадкоўваецца лёгіцы? Напэўна, не. Вось і музыку патрэбна проста адчуваць. Галоўнае — слухаць душой. І калі нашыя настроі супалі — ну, то добра, будзем знаёмы”, — кажа Паўліна.

;

Pauline падала заяву на конкурс«Засьпявай 2.0» у намінацыі «Паэзія». Яна разам з музыкамі паспрабавала зрабіць сучасны варыянт верша “Малітва” Янкі Купалы да паклала яго на ўласную музыку.

https://soundcloud.com/tuzinhitou/tuzinfm-pauline

У пятніцу 3 ліпеня свой сэт у падтрымку Pauline зайграе гурт HandMade. Музыкі вызначаюць свой стыль як джаз-рок, хаця можна знайсці рысы і рэгі, і індзі, і тэхна – адразу чуваць схільнасць да эксперыментаў. Сучасныя тэксты, пакладзеныя на музыку, і майстэрскія партыі акардэона задаюць асаблівыя, адразу пазнавальныя рытмы песень.

HandMade і Pauline абяцаюць зайграць добравядомыя песьні, а таксаматворы з новай праграмы і колькі сумесных песень, зробленых адмыслова да гэтага вечара. Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Засьпявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртаньне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

03.07. Тэраса кавярні “Chill-Out” (плошча Свабоды, 4). Pauline пры падтрымцы HandMade Толькі 50 месцаў! Інфалінія: +375296768195

Pauline і HandMade


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology