pARTisan ЗАСВОЙВАЕ НОВЫЯ ПРАСТОРЫ

22 жніўня 2015 года ў арт-вёсцы Каптаруны адбыўся пілотны запуск фестывалю «Саламяны вырай» у межах праекта арт-хаўз pARTisan (куратары Артур Клінаў, Таня Арцімовіч).

k2

Артур Клінаў, Таня Арцімовіч 

Першымі гасцямі фэсту сталі мастакі Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава, скульптар Андрэй Вераб’ёў, аўдыямастак Антон Сарокін, а таксама Аляксей Барысёнак, Ігар Барысёнак, Маруся Гуліна, Інга Ліндарэнка і Кірыл Калбаснікаў. Вынікі некалькідзённага пленэру — аб’ект Міхаіла Гуліна і Антаніны Слабодчыкавай «Пажарнае выйсце», аўдыякампазіцыя Антона Сарокіна «55.110688 / 26.262903» (заснаванне такім чынам Каптарунскага музея гукавага краявіду).

k1

Міхаіл Гулін і Антаніна Слабодчыкава

Кульмінацыяй і сімвалам фэсту ўзнялася саламяная брама Артура Клінава ў суаўтарстве з Андрэем Вераб’ёвым, усталяваная ў Беларусі ўпершыню.

Артур Клінаў, Андрэй Вераб'ёў

Артур Клінаў, Андрэй Вераб’ёў

Антон Сарокін

Антон Сарокін

Арт-хаўз pARTisan — гэта новая творчая ініцыятыва pARTisan’a, летнік, на базе якога плануецца правядзенне фэстаў, арт-рэзідэнцый, адукацыйных праектаў.

Фестываль «Саламяны вырай», які сёлета прайшоў у форме прыватнага пленэру, ужо наступным летам плануецца больш фарматным і публічным, спалучаючы розныя віды мастацтваў (візуальнае, скульптуру, кіно, музыку, тэатр) з іншымі соцыягуманітарнымі сферамі (экалогіяй, адукацыяй, грамадскімі ініцыятывамі), у тым ліку з запрашэннем замежных гасцей.

Сачыце за нашым хутарскім арт-жыццём, мы ўжо рыхтуемся да наступнага сезона — і адкрытыя для прапановаў ды ініцыятыў!

Больш фотаздымкаў ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology