ДЫСКУСІЯ З УДЗЕЛАМ ПРАДСТАЎНІЦЫ ПЛАТФОРМЫ «ІЗАЛЯЦЫЯ» (КІЕЎ)

8 верасня (аўторак), 19.00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а) 

pARTisan запрашае на дыскусію

«ІНТЭЛЕКТУАЛЬНЫ СУПРАЦІЎ: НОВЫЯ СТРАТЭГІІ»

Апошнім часам у палітычных, гуманітарных колах усё болей гаворыцца пра тое, што геапалітычная сітуацыя ў свеце — як глабальна, так і лакальна — кардынальна змянілася. Змянілася не толькі фізічна: пад сумнеў падпадае дзейнасць тых гуманістычных установак, якія выпрацоўваліся палітыкамі, гуманітарыямі на працягу другой паловы ХХ стагоддзя. Усё часцей ставіцца пытанне пра тое, як сёння разважаць і якімі словамі апісваць тое, што адбываецца, і як можна абазначыць тыя тактыкі (асабліва інтэлектуальныя), якімі магчыма супраціўляцца гэтай «новай» сітуацыі.

izolation

З праекта «ІЗАЛЯЦЫІ» — ІЗАЛЯЦЫЯ ў выгнанні»

Такім чынам, запрашаем вас разам з нашымі гасцямі паразважаць над тымі ўмовамі, з якімі сёння сутыкнуліся гуманітарыі, мастацкія інстытуцыі і актывісты. «Інтэлектуальны/артыстычны» супраціў: чаму мы павінны супраціўляцца (альбо з чым змагацца)? Якія новыя інтэлектуальныя тактыкі выкарыстоўваюцца?

У дыскусіі прымуць удзел: прафесар ЕГУ, кандыдат філасофскіх навук Альміра Усманава, мастак, арт-дырэктар прасторы «ЦЭХ» Андрэй Лянкевіч, а таксама адмысловая госця з Украіны, прадстаўніца Фонду «ІЗАЛЯЦЫЯ. Платформа культурных ініцыятыў» — Анна Мядзведзева. Мадэратарка — Таня Арцімовіч.

Фонд «ІЗАЛЯЦЫЯ. Платформа культурных ініцыятыў» быў створаны ў 2010 годзе ў Данецку, на тэрыторыі былога аднайменнага завода па вытворчасці ізаляцыйных матэрыялаў. У 2014 годзе ўзброеныя прадстаўнікі самаабвешчанай «Данецкай Народнай Рэспублікі» захапілі тэрыторыю былога завода і пазбавілі Фонд не толькі прасторы, але і архіва, бібліятэкі, калекцыі, абсталявання. Зараз Фонд працуе і ладзіць праекты ў Кіеве, дзе атрымаў прытулак. Падрабязней ТУТ http://izolyatsia.org

Уваход вольны! Падзея на FB.

izo_logo_black


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology