MensFest’15: Jinjer, TT-34, TerraKod і вяртанне конкурсу

Сталі вядомыя першыя хэдлайнеры фестывалю, імі сталі ўкраінскія Jinjer, гамельчукі TT-34 і берасцейцы TerraKod.

Цягам верасня арганізатары абвесцяць поўны лайн-ап фестывалю і расклад двухдзённага свята альтэрнатыўнай музыкі. У гэтым годзе на Фэст вяртаецца конкурсная частка, удзел у якой возьмуць 5 гуртоў.

MensFest

Каментуе арганізатар Зміцер Назараў, — «Фестываль мусіць развівацца, але не забывацца на ўласныя традыцыі, таму ў гэтым годзе склад проста забойны. Мы засяродзіліся на самых актуальных гуртах цяжкай сцэны — беларускай і украінскай. Мы будуем праграму так, каб субота і нядзеля былі раўнапраўнымі па складзе і наведнікі маглі атрымаць сапраўдны рокавы ўік-энд. Разынкай стане першы гіг у Беларусі украінцаў Jinjer, якія ўжо аб’ездзілі паў-Еўропы, але гэта не адзіная цікавостка, таму сачыце за навінамі».

Культавая ўкраінская каманда Jinjer заграе на тэрыторыі Беларусі ўпершыню. Вядомая сваёй харызматычнай фронтвуман, каманда з’яўляецца адным з лідэраў цяжкай сцэны Ўкраіны. Пасля болей чым 60-ци канцэртащ па ўсёй Еўропе толькі ў 2015м годзе і цэдага шэрагу выступаў на буйнейшых украінскіх та замежных фестывалях Jinjer выпраўлюяцца ў восеньскі тур у падтрымку новага ЕР. Новыя песні, абноўленая канцэртная праграма, а таксама прэзентацыя новага кліпа і першага афіцыйнага DVD.

Jinjer

TT-34 выпускае ўвосень свой доўгачаканы другі альбом, матар’ял з якога стане асновай канцэртнай праграмы. Разам з добравядомымі хітамі, на якіх узрасло не адно пакаленне металхэдаў, прагучаць і цалкам новыя рэчы. Берасцейцы TerraKod вяртаюцца на MensFest, пераможцамі якога яны сталі ў 2011м годзе, з праграмай свежага альбома Paspality. Вакалісты гуртоў TT-34 і TerraKod — Любамір і Байсан калісьці гралі ў адным гурце — JazzLatex і ўпершыню з 2006га года сустрэнуцца на адной сцэне.

Набыць квіткі і далучыцца да суполак сустрэчы Ўкантакце і Facebook.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology