Краўдфандынгавая кампанія: выдадзім Шэрлака Холмса па-беларуску!

Часопіс «ПрайдзіСвет» запускае краўдфандынгавую кампанію, каб выдаць другую кнігу апавяданняў Артура Конана Дойла пра Шэрлака Холмса па-беларуску.

Спадзяемся, многія з вас чыталі першую кнігу апавяданняў «Прыгоды Шэрлака Холмса» ў нашым перакладзе. Цяпер мы збіраем грошы на наступны зборнік — «Нататкі пра Шэрлака Холмса».

sherlock_holmes

Дзе камандзе перакладчыкаў-валанцёраў узяць сродкі на падрыхтоўку макету, паперу, працу друкарні, рэдактараў і карэктараў — вось загадка ХХІ стагоддзя, якую не пад сілу вырашыць нават легендарнаму дэтэктыву. Таму чытачы — сёння нашая адзіная надзея і апора.

Падтрымаць праект можна па спасылцы: http://www.talaka.by/projects/936/campaign).

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology