ЖЫВАЯ БІБЛІЯТЭКА Ў ДК

Ужо цэлы год мы гаворым, што «Людзі больш, чым стэрэатыпы» і вось надышоў момант адсвяткаваць першую гадавіну існавання Жывых Бібліятэк ў Беларусі!

24 кастрычніка запрашаем вас у чарговы раз рызыкнуць пазбавіцца ад стэрэатыпаў і задаць пытанні, якія вас цікавяць. Мы не абяцаем пазбавіць вас ад усіх стэрэатыпаў, але абяцаем, што пасля наведвання Жывой бібліятэкі вы дакладна задумаецеся аб разнастайнасці свету і пра стэрэатыпы ў галаве.

jQq4CaZEm0k

Мы падрыхтавалі для вас шмат сюрпрызаў у гонар нашай першай гадавіны. Вас чакае невялікі канцэрт і фуршэт, а таксама незабыўныя размовы з цудоўнымі людзьмі і багата іншага! Таксама пажадана (але не абавязкова) зарэгістравацца на мерапрыемства ТУТ.

Жывая Бібліятэка будзе праходзіць у фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library«Студэнцкая Рада» прадстаўляе Жывыя бібліятэкі ў Беларусі, а інфармацыйную падтрымку нам аказвае «Асамблея НДА».

Мы Вконтакте і Facebook. Наш івэнт у Вконтакте і Facebook.

Не забывайце падпісвацца на нас і дзяліцца навінамі з сябрамі. Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце нам у сацыяльных сетках або на пошту.

Дата: 24 кастрычніка
Час: 16.00-22.00
Месца: бар «ДК» (ст.м. Парк Чалюскінцаў, вул. Талбухіна 4)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology