«УрбанМувіЛекторыум — лекторый пра кіно і пра горад» у музеі З.І. Азгура

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура у рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК» запускае новы адукацыйны праект — серыю прэзентацый «УрбанМувіЛекторыум — лекторый пра кіно і пра горад».

1

Першая прэзентацыя прысвечана тэме Мінска і пройдзе 24 кастрычніка 2015 г. а 17/00 у Скульптурнай зале Мемарыяльнага музея-майстэрні З.І. Азгура. Падчас лекторыю мае быць прадэманстравана вядомая кінастужка «Каханая» (рэж. Рычард Віктараў; Беларусьфільм, 1965; 84 хв.).
Мадэратарка дыскусіі — Вольга Раманава, кандыдатка філалагічных навук, даследчыца кінематографу, савецкай і постсавецкай культуры, выкладчыца і кіраўніца канцэнтрацыі «Масавая культура і медыя» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

УВАХОД: квіток у музей — 25 000 р.

афіша - любімая


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology