Лекцыя Мары Жыль «Ралан Барт: тэкст і жыццё»

Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь

запрашае на лекцыю Мары Жыль, французскай пісьменніцы і філосафа

«Ралан Барт: тэкст і жыццё»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (праспект Незалежнасці 37А)
субота, 31 кастрычніка 2015, 18:00

«Сваімі тэарытычнымі працамі Барт накрэсліў магчымасць чытаць жыццё „як тэкст“. У гэтым пастулаце — выток яго ўласнага пісьма. Але „пісаць жыццё“ не ёсць чымсьці само сабой зразумелым, гэта немажліва ў прынцыпе: дык як жа прымірыць гэтыя дзве разнастайныя сутнасці, фактычную і тэкстуальную? Хіба любое пісьмо не ёсць усмярчэннем, фіксацыяй, якая супярэчыць жыццю?

12

 

Аднак ёсць жанр, які ўвасабляе гэтае памкненне ў самой сваёй назве: біяграфія. Гэты жанр найбольш вольны, найбольш шчыры, паколькі ў процілегласць ад агульнапрынятай думкі, ён не мае акрэсленнай формы.

Выкарыстоўваючы ў якасці асновы тэзіс Барта аб жыцці як тэксце, я намагаюся развіць яго, у тэарэтычным і творчым плане, у кірунку „біяграфічнага пісьма“. Гэтае цверджанне, выказанае Бартам у 70-ыя годы, стасуецца з усімі яго развагамі аб азначным: тое што выклікае ў яго зацікаўленне, як ён кажа аб гэтым у „Імперыі знакаў“, „гэта магчымасць адрознення, перавароту ва ўласнай галіне сімвалічных сістэм“. Аднак канфрантацыя з „Іншым“, увасобленным у тэксце (але не тоесным да свайго тварэння), для біёграфа ёсць выдатным досведам адрознення ў сімвалічных сістэмах. У досведзе біяграфічнага пісьма некаторага жыцця-тэкста парадаксальным чынам выяўляецца адзін з рэдкіх крытычных спосабаў падступіцца да думкі Барта і да яго пісьма, пазбягаючы ріфаў пераймання».

Уваход — вольны

Галерэя «Ў» выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста.

unnamed


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology