ХАЎТУРЫ ПА БУМ-БАМ-ЛІЦЕ

Легендарны рух, які некалі зрабіў сапраўдную рэвалюцыю ў беларускай літаратуры, адзначае сваё 20-годзьдзе. 

13 лістапада, 18-00
Музей-майстэрня З.Азгура (вул. З. Азгура 8)

Сёньня Бум-Бам-Літ успрымаецца перадусім як легенда 1990-ых, якую даўно ўжо прэпарыруюць літаратуразнаўцы і студэнты. Рух зрабіў сваю справу, пазбавіўшы айчыннае прыгожае пісьменства звыклай для яго эстэтычнай цнатлівасьці, і пасьпяхова сканаў яшчэ ў 1999 годзе.
Але колішнія «зрухары», на шчасьце, пакуль жывыя — ва ўсіх сэнсах слова. Таму 13 лістапада будзе зусім не мэмарыяльная «сустрэча вэтэранаў», але цалкам сучасная літаратурная імпрэза: шалёны кактэйль словаў, музыкі, віскату, шуму, ляманту, жэстаў, відэаэфэктаў… Шмат імправізацыі і проста сюрпрызаў.

14

Словы:
Валянцін АКУДОВІЧ
Барыс ПЯТРОВІЧ
Зьміцер ВІШНЁЎ
Адам ГЛОБУС
Алесь ТУРОВІЧ
Арцём КАВАЛЕЎСКІ
Альгерд БАХАРЭВІЧ
Усевалад ГАРАЧКА
Міхась БАШУРА
Ірына БІГДАЙ

Жэсты:
Мультымэдыйная група ЭКЗАРЦЫСТЫЧНЫ GESAMTKUNSTWERK. Балет «9 падзеньняў».
Павал Вайніцкі — жывая скульптура.
Яўген Рагозін — саунддызайн.
DESP (Паліна Вялічка) і Chironomus plumosus — відэа.
Ільля Сін — падзеньні)

Юрась БАРЫСЕВІЧ. Аўтар тэорыі шызарэалізму ўвасабляе яе на практыцы

ДЖЭЦІ і Віктар ЖЫБУЛЬ. Вядомы тандэм рыхтуе новыя сюрпрызы.
Гукі:

MASQUE NOIR feat. Ільля Сін
Імправізацыйны экспрэсіўны death-jazz, а таксама крыкі вылегчаных пінгвінаў і нэрвовая жэстыкуляцыя.

Сяржук МІНСКЕВІЧ згадае свой стары хіт «Кропляць мазгі»

ASTRALAPITHECUS. Сусьветна прызнаныя карыфеі шызоіднага нойза прыйдуць танчыць на памінкі па Бум-Бам-Ліце.

KRITCHEV vs. BAN vs. AORTHA. Вядомыя экспэрымэнтатары ўпершыню сыграюць у такім кактэйлі

Літаратурная дыскатэка ад DJ NASTA LABADA. Дыплямаваная дыджэйка сыграе трэкі свайго сужонка Улада Бубена

Імпрэза ладзіцца пры падтрымцы Саюза беларускіх пісьменьнікаў у рамках агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі».
УВАХОД ВОЛЬНЫ!

12


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology