ДЫСКУСІЯ ПРА ФЕМІНІСЦКАЕ МАСТАЦТВА

8 лістапада (нядзеля), 18.00
галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

у межах выставы «Людміла Русава. Татальны перформанс»

Дыскусія

«Фемінісцкае мастацтва: паміж візуальнай мовай і палітычным выказваннем»

Фемінісцкая вобразнасць і гендарная тэматыка так ці іначай з’яўляюцца ў беларускай мастацкай прасторы. Пытанні ўлады, размовы пра сілу і слабасць, цялеснасць, гетэранарматыўнасць знаходзяць выразную артыкуляцыю ў арт-практыках. Аднак што перад намі — даніна модзе і адказ на куратарскія запыты альбо палітычная пазіцыя аўтарак і аўтараў?

Zhanna_Gladko

На дыскусіі нас чакае невялікі экскурс у гендарную гісторыю беларускага мастацтва. А таксама пошук адказаў на пытанні, што такое фемінісцкае мастацтва і ў якой ступені мы можам казаць пра яго існаванне ў Беларусі.

Удзельнічаюць: мастачкі Жанна Гладко, Вольга Сазыкіна, Антаніна Слабодчыкава, а таксама куратарка і гендарная даследчыца Ірына Саламаціна.

Мадэратарка: Таня Сяцко

Уваход вольны!

На здымку: Жанна Гладко. З серыі Inciting Force. Друк на метале, тэкст. 2015. Фота Сяргея Ждановіча


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology