Прэзентацыя новай канцэнтрацыі ECLAB «Сучаснае мастацтва і тэатр»

Дата правядзення: 25 лістапада (серада)
Месца правядзення: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»  (пр-т Незалежнасці, 37А)
Пачатак: 18:30

25 лістапада (серада) у галерэі «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзецца Прэзентацыя новай канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB). Пачатак а 18:30.

P51111-111912б

Дырэктар праекта Аляксандр Адамянц і кіраўнікі канцэнтрацыі Аксана Жгіроўская і Валянціна Мароз распавядуць:

— пра праграму, канцэпцыю і задачы  канцэнтрацыі «Сучаснае мастацтва і тэатр»;  

— пра асаблівасці новай канцэнтрацыі;

— пра тое, як паступіць на дадзеную канцэнтрацыю;

— пра курсы, формы працы ў працэсе навучання і шмат што яшчэ.

А таксама адкажуць на пытанні аўдыторыі.

Пра канцэнтрацыю  «Сучаснае мастацтва і тэатр»:

Сучаснае (contemporary) мастацтва і тэатр – складаныя сінтэтычныя з’явы, якія задзейнічаюць розныя віды мастацтваў і выразных сродкаў. Сёння паміж тэатрам і сучасным мастацтвам сціраюцца межы, а традыцыйныя, «статычныя» ўяўленні пра іх прыроду размываюцца. Канцэнтрацыя «Сучаснае мастацтва і тэатр» уяўляе сабой сінтэтычны і міждысцыплінарны эксперымент, які будзе спалучаць тэорыю і практыку, аналіз і рэалізацыю творчых ідэй. У ходзе навучання студэнты будуць вывучаць знакавыя тэарэтычныя тэксты, удзельнічаць у дыскусіях і вучыцца практычным навыкам. Улічваючы ўплыў рынку на сферу мастацтва, мы вырашылі таксама ўключыць у праграму курс лекцый і практыкум па арт-менеджменце.

Падрабязней пра канцэнтрацыю і курсы канцэнтрацыі можна прачытаць тут: www.eclab.by/concentrations/sovremennoe-iskusstvo-i-teatr

«Еўрапейскі каледж Liberal Arts у Беларусі» (ECLAB) – гэта праект, які дазваляе атрымаць дадатковую адукацыю па мадэлі Liberal Arts.
Уваход вольны.
Будзем рады вас бачыць!

Мерапрыемства ў Facebook

Мерапрыемства ў ВКонтакте


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology