Паказ мультымедыйных праектаў праграмы «Трэці рулет»

10 снежня, 19-00
«ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16)

Паказ мультымедыйных праектаў праграмы «Трэці рулет»

У праграму Трэцяга рулетаhttp://rulet.mediacrowd.org/3 — увайшлі 10 лінейных мультымедыйных праектаў 2013-2015 гадоў, на прыкладзе якіх можна прасачыць тэндэнцыі ў працы з жанрам лінейных мультымедыйных праектаў. У праграму ўвайшлі наступныя работы аўтараў з Расіі, Украіны, Беларусі, Швецыі, Даніі, Іспаніі і Вялікабрытаніі:

  • «A film on friendship» аўтар Magnus Wennman
  • «Kronniken»аўтары Trondur Dalsgard / Jens Henrik Daugaard
  • «Calcio Storico» аўтары David Airob, David Ramos, José Bautista
  • «Wonderland» аўтар Alvaro Laiz
  • «The House of the blinds» аўтар James Morgan
  • «З варагаў у грэкі» аўтар Артур Бондар
  • «Двулапы сябар» аўтар Максім Сарычаў
  • «Культура супрацьстаяння» аўтар Максім Дандзюк
  • «Afterlove» аўтар Марыя Пляшкова
  • «Футбольныя хуліганы: Смак паразы» аўтар Андрэй Любімаў

rulet3_horizontal

Усім работам будуць папярэднічаць відэаінтэрв’ю, у якіх аўтары прадставяць свае работы, а таксама распавядуць пра тое, чаму ім блізкі жанр мультымедыйнай прэзентацыі сваіх праектаў. Англамоўныя ролікі будуць паказаныя з рускімі субтытрамі.

Паказы ў Беларусі:

Мінск, 10 снежня, прастора ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16), 19-00.

Віцебск, 11 снежня, прастора «Талстога, 7» (вул Талстога, 7), 18-00.
Сярод аўтараў лаўрэаты прэстыжных фатаграфічных конкурсаў: NPPA Best of Photojournalism, Picture of the Year International, World Press Photo, Sony World Photography Award, POY Latam, Feature of the Year Getty Awards, фіналіст Magnum Ideas Tap Foundation Award, уладальнікі грантаў Tim Hetherington Grant 2012, Eugene Smith Grant, Pulitzer Center on Crisis Reporting grant, удзельнік адукацыйнай праграмы фотаагенцтваў VII Photo Mentor program.

Прэм’ерныя паказы пройдуць 10, 11, 12 снежня ў 15 гарадах: Волагдзе, Екацярынбургу, Есентуках, Калінінградзе, Кіраве, Краснаярску, Мінску, Віцебску, Маскве, Празе, Санкт-Пецярбургу, Сыктыўкары, Таганрогу, Тыраспалі, Хабараўску і Чэлябінску.

Рулет (http://roulette.mediacrowd.org) — гэта афлайнавая сетка паказаў, якая прадстаўляе шырокай аўдыторыі кароткаметражныя дакументальныя мультымедыйныя работы, зробленыя фатографамі. Паказы праходзяць адначасова ў некалькіх гарадах.

За два гады камандай Mediacrowd было прадстаўлена ўжо тры праграмы Рулета. Прэм’ера Першага рулета (http://rulet.mediacrowd.org/1) прайшла 21 снежня 2013 года адразу ў 5 гарадах Расіі і Беларусі. У праграму ўвайшлі 10 мультымедыйных дакументальных работ ад 11 аўтараў з краін СНД. Прэм’ерны паказ праграмы Другога рулета (http://rulet.mediacrowd.org/2) быў прадстаўлены 24 траўня 2014 года ўжо ў 24 гарадах Расіі, Беларусі, Узбекістана і Чэхіі. У праграму ўвайшлі 8 мультымедыйных работ ад 9 вядомых замежных аўтараў — дакументальных фатографаў і рэжысёраў, лаўрэатаў міжнародных прэмій у галіне фотажурналістыкі Word Press Photo, POYi, NPPA Best of Photojournalism і шмат якіх іншых прэстыжных прэмій. Адмысловы Рулет (http://rulet.mediacrowd.org/panos) быў створаны да першага дня нараджэння праекта Mediacrowd сумесна з вядомым брытанскім агенцтвам фатаграфіі Panos Pictures. Прэм’ера адбылася 15 лістапада 2014 года. Былі паказаныя 9 мультымедыйных работ ад 7 вядучых аўтараў агенцтва. Ужо 23 горада ўбачылі гэтую праграму. Геаграфія праекта ўвесь час пашыраецца.

rulet3_vertical


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology