«Калядны кірмаш» у Галерэі «Ў»

24 — 30 снежня, штодня з 12.00 да 22.00
31 снежня з 12.00 да 17.00

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (Незалежнасці 37А)

«Калядны кірмаш»

Гэта апошні пераднавагодні шанец выбраць густоўныя і дыхтоўныя падарункі, пацешыцца цёплай каляднай атмасферай і жывой музыкай!

unnamed

Цягам васьмі дзён выбітныя дызайнеры Мінска і ўсёй краіны будць прадстаўляць свае працы: упрыгожванні і біжутэрыю, нататнікі і альбомы, торбы і торбачкі, аксэсуары і гаджэты, цацкі і пецкі. Акрамя гэтага «Калядны кірмаш» будзе багаты на творы мастакоў — стэнды з графікай, жывапісам і аўтарскімі фотаздымкамі.

Кожны знойдзе падарунак на нашым «Кірмашы»: зручныя заплечнікі — для падарожнікаў, нататнікі — для цікавых успамінаў, для аматараў фатаграфіі — альбомы мэтраў фатаграфіі, для шанавальнікаў кухонных цырымоній — стылёвая кераміка, для красунь і красуноў — адметная біжутэрыя і ўпрыгожванні, для ашчаднікаў свайго часу — стылёвыя наручныя гадзіннікі, для дзетак — цацкі, з якімі не захочацца расставацца.

Для кожнага падарунка мы зробім святочную эка-запакоўку бясплатна!

Запрашаем на «Калядны кірмаш»!

За аднаўленнем інфармацыі сачыце тут

unnamed-2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology