ТЫДЗЕНЬ ПОЛЬСКАГА ТЭАТРА Ў МІНСКУ

З 16 па 20 снежня 2015 у Мінску адбыўся «ТЫДЗЕНЬ ПОЛЬСКАГА ТЭАТРА Ў МІНСКУ», прысвечаны 250-годдзю Нацыянальнага тэатра ў Польшчы.

У межах Тыдня адбыўся майстар-клас «Тэатра Бюро Падарожжаў» (Познань), сустрэча з акторамі Мартай Стшалкай і Ярэкам Сяйкоўскім, лекцыя Кляўдыюша Свянціцкага (Польшча) «Тадэвуш Кантар і тэатр (пост)памяці», лекцыі-прэзентацыі Адама Бароўскага («Тэатр Восьмага Дня», Познань) і Збігнева Алкевіча («Тэатр Акадэмія Руху», Варшава).

Амбасада Рэспублікі Польшча ў Мінску
Асацыяцыя маладых творцаў «Да Тэатра»
Медыяпраект «pARTisan»
Польскі Інстытут у Мінску

Фатаграфіі Аляксея Навумчыка.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology