Кніга пра гісторыю Мінска выйшла па-беларуску і па-нямецку

20 студзеня ў 18.00 кампанія «Будзьма беларусамі!» і Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашаюць на прэзентацыю беларуска-нямецкага выдання кнігі Міхаіла Валодзіна «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках».

image description

image description

«Мінск — адзін з самых нудных гарадоў у свеце». Такі прысуд гораду вынес шэсцьдзесят гадоў таму нямецкі пісьменнік Бертальт Брэхт. Што ж, і геніям уласціва памыляцца! Калі б вялікі немец прачытаў кнігу нашага сучасніка Міхаіла Валодзіна і прагуляўся разам з аўтарам па мінскіх вуліцах, ён напэўна змяніў бы сваё меркаванне. Цяпер яму было б яшчэ прасцей, бо літаральна сёння «Наш стары добры Вавілон. Прагулка па горадзе ў Мінскіх гісторыйках» загучаў па-нямецку і — што для нас больш важна! — па-беларуску!

І ўпэўніваем вас: калі б Бертальт Брэхт трапіў у мінскі Вавілон, як да яго Альберт Эйнштэйн, Леў Талстой, Джанларэнца Берніні, Жан-Батыст Мальер і многія іншыя, то адчуў бы сябе мінчанінам. Бо Мінск — гэта сусвет! Не дарма ж аўтар «Мінскіх гісторыек» сцвярджае, што ўсе людзі — мінчане!

Запрашаем прагуляцца па нясумным Мінску разам з
* мастакамі Сяргеем Стэльмашонкам, Уладзімірам Цэслерам, Ігарам Рымашэўскім, Змітром Сурыновічам;
* музыкамі Віктарам Шалкевічам, Змітром Вайцюшкевічам, Пятром Клюевым;
* знаўцамі мінскай гісторыі Сяргеем Харэўскім, Вадзімам Зелянковым, Цімохам Акудовічам, Змітром Падбярэзскім і іншымі цікавымі мінчанамі.

Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна (вул. Гікалы, 4)
Пачатак: 18.00
Уваход вольны!
Чакаем вас!

Падзея ў Facebook: https://www.facebook.com/events/1659534550963483/

Беларуска-нямецкае выданне «Мінскіх гісторыек», падрыхтаванае кампаніяй «Будзьма беларусамі!» і Саюзам беларускіх пісьменнікаў у серыі «Кнігарня пісьменніка», неўзабаве з’явіцца ў кнігарнях. Сачыце за навінамі!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology