УрбанМувіЛекторыум: «Планета „Слова“ Стывена Фрая»

Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура працягвае серыю кінапаказаў «УрбанМувіЛекторыум — лекторый пра кіно і пра горад» у рамках навукова-даследчага і адукацыйнага праекта «ЛАБАРАТОРЫЯ КУЛЬТУРНЫХ ПРАКТЫК».

афіша-фрай

27 лютага мае дэманстравацца дакументальная стужка «Планета „Слова“ Стывена Фрая». Ч. 2 «Ідэнтычнасць» (дак. фільм.; 2011, Брытанія, 59 хв.; мова: анг., рус. суб.).
Серыял «Планета „Слова“ Стывена Фрая» прысвечаны даследаванню гісторыі ўзнікнення чалавечай мовы, умоваў яе развіцця і існавання. У фільме «Ідэнтычнасць» з гэтай калейкі аўтары спрабуюць прасачыць узаемасувязь мовы і мыслення, нашых паводзін і культурных асаблівасцяў.

Таксама ў серыі раскрываецца гісторыі існавання некаторых так званых «малых» моваў, іх лёс і магчымая будучыня: Стывен Фрай падарожнічае па Ірландыі, Краіне Баскаў, Аксітаніі, Ізраілі…

ПАЧАТАК: 27 лютага 2016 г. а 17/00.
УВАХОД: квіток у музей — 30 000 р.

Кантакты:
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. З.Азгура, 8, г. Мінск
тэл.: +375—17—3800632
http://www.azgur.by/uml


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology