Дзве лекцыі ад гасцей Фестывалю кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне»

ФЕСТЫВАЛЬ КІНО ПАЎНОЧНЫХ КРАІН «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ»

21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск
Мар’я Пююкко (Фінляндыя) – рэжысёрка, акторка, сцэнарыстка

Marja_Pyyko_1

Мар’я Пююкко (нар. 26 сакавіка 1975) – фінская рэжысёрка, акторка, сцэнарыстка, магістр мастацтваў (2008), кастынг дырэктарка з вялікім стажам. Яна адна з найбольш яскравых і таленавітых прадстаўніц новай генерацыі фінскіх кінематаграфістаў, скончыла найгалоўнейшы мастацкі ўніверсітэт у Фінляндыі UIAH (Aalto University School of Arts, Design and Architecture, Хельсінкі).
Мар’я Пююкко наведае Беларусь 20-23 красавіка 2016 у рамках фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх кріан «Паўночнае ззянне» і прадставіць свой фільм «Вясковыя жыхары» ў Мінску 21 красавіка, а таксама ў гэты дзень правядзе лекцыю «Жанчыны ў Нардычным кінематографе» на факультэце журналістыкі ў Інстытутце журналістыкі БДУ (вул. Кальварыйская 9) а 14:00. 22 красавіка Мар’я прадставціь свой фільм у Віцебску і правядзе інтэрактыўны майстар-клас для будучых актораў у Віцебскім дзяржаўным каледжы культуры і мастатваў (вул. М.Горкага 74).

Як кінематаграфіст у другім пакаленні Пююкко жыла і дыхала кіно з самага маленства як акторка, асістэнтка рэжысёра, кастынг дырэктарка, спецыялістка па дэкарацыях. Пакуль не апынулася на месцы рэжысёркі сама.
— Усё жыццё я працавала ў кіно ў самых розных іпастасях, – прызнаецца Мар’я, – Мая маці была адной з першых жанчын у фінскім кінематографе. Таму я ўпершыню дакранулася да так званай «магіі кіно», калі мне было ўсяго тры месяцы. Я сыграла немаўлятка (у тытрах пазначаная як The Baby) у фільме пад назвай «Чалавке, які не мог сказаць «не». Пасля я рабіла ўсё, пачынаючы ад працы з дэкарацыямі і касцюмамі, забеспячэннем харчавання на кінапляцоўцы, працавала асістэнткай па вытворчасці, дырэктаркай па падборы актораў, асістэнткай майстра па святле, акторкай, першай асістэнткай рэжысёра. Потым стала працаваць рэжысёркай сама. Таксама я працавала з бадай ўсімі самымі выбітнымі фінскімі рэжысёрамі нашага часу, што бясспрэчна дапамгло мне ва ўласнай творчасці.

Marja_Pyyko_2
Першы мастацкі фільм Мар’і «Бяжы, сястра, бяжы» (2010) – важны этап у творчасці рэжысёркі, тым больш, што фільм распавядае пра сталенне і здольнасць да пратэсту сярод фінскай моладзі. «Вясковыя жыхары» (2013) – другі мастацкі фільм Мар’і Пююкко, здзеклівая камедыя пра людзей. Якія чакаюць цуду, нечага або некага, хто зменіць іх жыццё да лепшага. Фільм здымаўся ў Лапландыі, дзе ўсё пераблыталася, але не так, як вы думаеце.
Мар’я Пююкко таксама зняла два папулярныя тэлесерыялы, за абодва з якіх яна атрымала прэмію «Залатая Венла» як найлепшы рэжысёр года, – «Чорныя ўдовы» (2014) і «Здурнелыя» (2015).
Гадзінны мастацкі фільм Пююкко «Тут пахаваны Айна Коскі» атрымаў ганаровае адзначэнне на Nordic Talent Competition у 2008 годзе. «Бяжы, сястра, бяжы» быў узнагароджаны як найлепшы праект на гэтым жа конкурсе.
Мар’я актўына ладзіць майстра-класы і варкшопы у Фінляндыі па падборы актораў, дызайне герояў фільма, тэхніцы пітчынгу, распрацоўцы сцэнарыя, асновах рэжысуры, візуалізацыі эпізодаў, асновах стварэння здымкавых графікаў і спісаў актораў.

21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск
Cімон Друсэн Хольмберг (Данія) – дырэктар Дацкага Інстытуту Культуры, Прыбалтыка

Сімон Хольмберг – мэнаджар культурных і медыйных праектаў з 22-гадовым стажам. На яго ліку больш за 130 праектаў у галіне медыя, культуры, тэлебачання і кіно. Сімон Хольмберг наведае Беларусь 21-23 красавіка 2016 у рамках фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх кріан «Паўночнае ззянне». 22 красавіка ён выступіць з лекцыяй «Цуд Дацкага кінематографа. Як маленькая краіна стала адной з вядучых насусветнай кінапрасторы». Лекцыя адбудзецца з 14:00 да 16:00 на факультэце экранных мастацтваўБеларускай Дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў (вул. Чычэрына 1, ауд. 401). Уваход на лекцыю вольны, запрашаюцца ўсе цікаўныя.
Скончыўшы юрыдычны факультэт, Сімон Хольмберг пачаў сваю працу з Дацкімтэлеканалам TV 2, але хутка перайшоў у The Baltic Media Centre, дзе доўгі час займаў пасаду кіруючага дырэктара, пазнейузначаліў Дацкі Інстытут культуры ў Рызе. Пад яго кіраўніцтвам установа арганізоўвае больш за 1000 мерапрыемстваў штогод. Менавіта ён быў адным з ініцыятараў стварэння Baltic Sea Forum for Documentaries і The Baltic Event in Tallinn.

Лекцыя Сімона Хольберга будзе прысвечана таму, што ператварыла кінематаграфію маленькай Даніі ў міжнародны брэнд з імёнамі Ларса фон Трыера, Томаса Вінтэнберга, Мадса Мікельсэна ды назвамі «Мост», «Забойства», «Борген».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology