Майстар-клас «Ад Догмы да Оскара» Оле Хрысціяна Мадсана

ФЕСТЫВАЛЬ КІНО ПАЎНОЧНЫХ КРАІН «ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ»

21-24 красавіка 2016, Мінск / Віцебск

Оле Хрысціян Мадсан наведае Беларусь 22-25 красавіка 2016 у рамках фестывалю кіно Паўночнаеўрапейскіх краін «Паўночнае ззянне».

22 красавіка ён сустрэнецца з гледачамі на паказе свайго фільма «Ітсі-Бітсі», а наступным дзём, 23 красавіка, з 15:00 па 17:00 правядзе майстар-клас на тэму «Ад Догмы да Оскара», дзе распавядзе пра шлях, які прайшоў дацкі кінематограф ад лакальнага рынку да партнёрстваў з HBO. Майстар-клас адбудзецца на пляцоўцы Korpus 8 (пр-т Машэрава 9).

unnamed-4 (1)

Оле Хрысціян Мадсан – дацкі рэжысёр, аўтар сцэнараў і сузаснавальнік кінакампаніі Nimbus Films. Оле Хрысціян Мадсан – вядомы дацкі рэжысер тэлебачання і кіно, чые фільмы сумарна ўжо атрымалі каля 115 намінацый і знайшлі дыстрыбуцыю ў больш за 100 краінах свету.

Оле Мадсан, таксама вядомы як ОС, скончыў Дацкую нацыянальную кінашколу у 1995 з узнагароджанай на фестывалях стужкай HAPPY JIM. Яго першымі фільмамі былі SINAN’s WEDDING (Sinans Bryllup) (1997), PIZZA KING (1999) і KIRA’s REASON – A LOVE STORY (En Kærlighedshistorie). У 2005 выйшла яго экранізацыя дацкага аналагу «На ігле» – бэстсэлеру пра наркотыкі і каханне ў Даніі – NORDKRAFT.

Разам з Кімам Фупц Аакерсанам ён напісаў і зняў рамантычную драму з Мадсам Мікельсэнам і Сцінэ Сценгайд — ПРАГА. А крыху пазней выпусціў маштабную ПОЛЫМЯ І ЦЫТРОН стужку пра падзеі Другой Сусветнай вайны ў Даніі, якая стала бэстсэлерам у Даніі і атрымала дістрыбуцыю на больш чым 100 тэрыторыях, уключаючы ЗША, Вялікабрытанію, Германію, Францыю, Бенілюкс і Японію. Наступны фільм Мадсана паказаў яго як аўтара, здольнага не толькі на напружаныя драмы. Камедыя пра развод па-дацку СУПЕРКЛАСІКО трапіла ў шорт-ліст намінантаў на прэмію Оскар у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».

На фестывалі кіно паўночных краін Оле Хрысціян Мадсан прадставіць сваю стужку ІТСІ-БІТСІ – гісторыю франтмэна легендарнай дацкай групы Steppeulvene, і правядзе майстар клас (уваход вольны).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology