Афіша кнігарні «логвінаЎ». 29 красавіка — 2 траўня

29 красавіка — Цыкл кінапаказаў «Украінская калекцыя» з Максімам Жбанковым«, сеанс 3

Прагляд і абмеркаванне стужкі «Белая птушка з чорнай метай» (1971, рэж. Юры Ільенка, 99 хв.) 29 красавіка. Кнігарня Логвінаў. Пачатак а 19. Уваход — вольны.

29

Эпічная меладрама ад аператара «Ценяў забытых продкаў». Жыццё на скразняку эпохаў. Чатыры браты з румынска-ўкраінскага памежжа крочаць — часам разам, часцей паасобку — праз дзве вайны і тры ўлады, арышты, дзве партызанкі — савецкую ды антысавецкую, падманлівае каханне, нямецкі парадак ды камуністычнае шчасце. Развітальнае рэха «адлігі» 1960-х, забароненае да пракату мясцовымі ідэолагамі адразу пасля заканчэння працы. Узнагарода міжнароднага Маскоўскага кінафэста (1971).

2 траўня — Саша Філіпенка ў кнігарні «логвінаЎ»

Аўтар кнігі (аўтар кніг «Бывший сын» и «Замыслы») прэзентуе новы раман «Травля» ў кнігарні логвінаЎ. Незалежнасці 37а. Уваход — вольны. Пачатак а 19.

2-2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology