Афіша кнігарні логвінаЎ. 7 — 8 траўня

7 траўня. Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага ў Пінску

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Пінская гарадская цэнтральная бібліятэка (Пінск, вуліца Горкага 15). Уваход — вольны. Пачатак а 18.30

8 траўня. Прэзентацыя кнігі Рышарда Капусцінскага ў Мінску

Прэзентацыя беларускага перакладу кнігі караля рэпартажнай журналістыкі Рышарда Капусцінскага «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» з удзелам перакладчыка Яўгена Салейчука. Чакаецца, што ў прэзентацыі возьме ўдзел Святлана Алексіевіч.
Прэс-клуб (вуліца Веры Харужай, 3-601). Пачатак а 18. Уваход — вольны.

8 вокладка_рышард капусьцінскі_чор

Прэзентацыя кнігі будзе часткай майстар-класаў «Рэпартаж: сакрэты прафесійнага майстэрства», якія пройдуць 7-8 траўня ў Пінску і Мінску. Арганізатары майстар-класаў — Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Журналісцкая майстэрня Прэс-клуб. Пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытуту ў Мінску.

Народжаны ў беларускім Пінску, Рышард Капусцінскі — легенда польскай рэпартажнай журналістыкі, вандраўнік і пісьменнік, вядомы ва ўсім свеце. Час, апісаны ў гэтай кнізе, — пераломны для асэнсавання свайго шляху і уласнага месца ў жыцці чалавецтва. Кніга пра крывавыя рэвалюцыі, выпадковыя перамогі і паразы, расавы антаганізм, голад, эпідэміі, карупцыю, галечу. І пра невымоўную прагу жыцця.

Кніга пра афрыканскі космас, усё яшчэ не дарэшты зведаны і зразумелы еўрапейцам. Там велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. Цень і вада каштоўнейшыя за ўсе скарбы свету. І расавыя забабоны мацнейшыя чым дзе.
Кніга выйшла ў выдавецтве «Логвінаў».

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology