БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА ЗА МЯЖОЙ: КРАСАВІК 2016

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў і мастачак за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах.

КАЛЕКТЫЎНЫЯ ВЫСТАВЫ

Эміль Зянко і Яўген Рамашоў / Emil Zenko & Evgenij Romashov

5th screening program
In the Name of TRUTH : Time, Peace and Humanity (У імя праўды: час, мір і гуманізм)
Torrance Art Museum, Лос-Анджэлес / ЗША
02.04. — 28.05.2016

2016.04.02_Emil Zenko & Evgenij Romashov_01

2016.04.02_Emil Zenko & Evgenij Romashov_03

Dark Room
artvideoKOELN international

Міжнародная куратарская ініцыятывы разам з глабальнай сеткай культурных інстытуцый прасоўвае відэа праекты ў міжнародную прастору і фестывалі. Куратар Wilfred Agricola de Cologne.  «Большасць беларусаў не цікавяцца мастацтвам. Людзі рэдка наведваюць галерэі. У той жа час такія святы як Масленіца збіраюць натоўпы. У нашым відэа „Масленіца“ мы выкарыстоўваем метафару: пустое пале, якое нагадвае галерэю. Мы спальваем нашыя акадэмічныя працы ў імя нашай паспяховай будучыні. Гэта папулярнае вераванне: акт спальвання падчас Масленіцы павінен прынесці поспех. Наш перформанс — спроба прыцягнуць увагу беларусаў да сучаснага мастацтва».

Аляксандр Некрашевіч / Alexander Nekrashevich

International Art Fair Warsaw 2016
A&V art Gallery, Варшава / Польша
07.04 −10.04.2016

2016.04.07_Alexander Nekrashevich_IAFwarsaw_2

http://art-fair.pl/wystawcy-2/

Юра Шуст / Jura Shust

In love with beauty (Закаханы ў прыгажосць)
Art-Transfo’16, Звевегем / Бельгія
08.04. — 17.04.2016

2016.04.08_In love with beauty_1_Jura Shust

http://www.art-transfo.be

Галіна Маскалёва, Уладзімір Шахлевіч

Другое прачытанне
Арт-група «Мастерская на Горе»
у межах фестываля Фотабіенале-2016
Бібліятэка-чытальня ім. І.С.Тургенева, Масква / Расія
12.04. — 17.05.2016

http://www.turgenev.ru/

Аляксандр Комароў, Аляксей Лунёў, Антаніна Слабодчыкава
Aleksander Komarov, Alexey Lunev, Antonina Slobodchikova

Obrzędy powszednie i odświętne (Штодзённыя рытуалы і святы)
Galeria Arsenal, Elektrownia / Галерэя Арсенал, Электроўня
Bialystok / Беласток, Польша
15.04. — 26.05.2016

Праца Аляксея Лунёва

Праца Аляксея Лунёва

Куратар: Michał Jachuła
Мастакі: Andrzej Dłużniewski, Andrzej Dudek-Dürer, Ryszard Grzyb, CT Jasper, Koji Kamoji,
Alicja Kochanowska, Aleksander Komarov, Alexey Lunev, Joanna Malinowska, Jacek
Malinowski, Tomasz Matuszak, Dorota Podlaska, Danuta Radulska, Józef Robakowski, Tadeusz
Rolke, Ludgarda Sieńko, Antonina Slobodchikova

http://galeria-arsenal.pl/pl/wystawy/obrzedy-powszednie-i-odswietne.html

Дзяніс Раманоўскі / Denis Romanovski

Frapperande i april — Soloföreställningar
Гётэбарг, Швэцыя
16.04.2016

Сямён Маталянец / Семён Мотолянец

Мёртвы матэрыял
Art Gallery Parazit, Санкт-Пецярбург / Расія
12.04. — 23.04.2016

Андрэй Логінаў / Andrei Loginov

Convent I
Martin Ecker & Andrei Loginov
About Change, Produzentengallerie, Берлін / Германія
21.04. — 05.05.2016

2016.04.21_Convent I_Andrei Loginov‎ & Martin Ecker_1

Сямён Маталянец / Семён Мотолянец

Лёс чалавечы
Аб’яднанне «Паразіт»
Галерэя «Борей», Санкт-Пецярбург / Расія

2016.04.27_Удел человеческий_1_Семен Мотолянец_1

foto Alexander Fedorov

Андрэй Логінаў / Andrei Loginov

Convent I
Martin Ecker / Andrei Loginov
Berlin Gallery Weekend 2016, Берлін / Германія
29.04. — 30.04.2016

www.aboutchangecollection.com, www.andreiloginov.com

Вольга Бубіч, Аляксандр Веледзімовіч, Таццяна Лісоўская, Юлія Назарава, Таня Шчарбініна і Каця Смурага

Keep Your Eyes Peeled II (Здыміце скурку з вачэй ІІ)
Berlin Gallery Weekend 2016
Aff Galerie, Берлін / Германія
30.04. — 01.05.2016

2016.04.30_Keep Your Eyes Peeled_05

Сёння фатаграфія больш, чым любы іншы медыум, аказвае ўплыў на нашую штодзённасць. Мы карыстаемся ёю для зносін адзін з адным, для захавання ўспамінаў, самавыяўлення і даследавання, стварэння дакументаў і сведчанняў, нататак і, вядома, для рэалізацыі творчых задумаў. Мы вырабляем выявы, запаўняем імі нашыя жорсткія дыскі, выявы нечакана з’яўляюцца і мігцяць на самых розных экранах, становячыся часткаю нашых думак. Сам апарат — смарфон, камера, тое, з дапамогай чаго мы збіраем дадзеныя, бесправадная сетка — адыходзіць як бы на задні план, і мы не заўсёды разумеем, што ж менавіта адбываецца ў ім пры нараджэнні выявы. Мы пастаянна акружаныя самымі рознымі вобразамі, якія ўплываюць на наш зрок і вопыт — у выніку гэтага заблытаныя паўсядзённыя практыкі часткова спрашчаюцца, але адначасова з гэтым становіцца ўсё больш складанай магчымасць іх даследавання. Галерэя AFF працягвае свой праект фармату «Keep Your Eyes Peeled II» як спробу адказаць на развіццё і новыя тэндэнцыі сучаснай фатаграфіі. У праекце прымаюць удзел 54 аўтара і аўтаркі, з іх фатографы з Беларусі — Вольга Бубіч, Таццяна Лісоўская, Юлія Назарава, Таня Шчарбініна, Каця Смурага і Аляксандр Веледзімовіч.

http://www.aff-galerie.de

ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ВЫСТАВЫ

Лена Саўлкоўская / Lena Soulkovskaia

Will the Circle Be Unbroken / Ці будзе гэтае кола зруйнавае
Ateliers Höherweg / Дзюсельдорф, Германія
29.04.2016

2016.04.29_Lena Soulkovskaia_Will the Circle Be Unbroken_1

Вынік двухмесячнай рэзідэнцыі мастачкі ў Ateliers Höherweg

«20 стагоддзе было стагоддзем буйных ідэалагічных праектаў, якія спрабавалі рэалізаваць мары і жаданні людзей. У той жа час гэта было стагоддзе буйных катастрофаў, такіх як дзве сусветныя вайны, Халодная вайна і інш. Напрыканцы стагоддзя гэтыя ідэалагічныя праекты разваліліся, мы бачылі пачатак новай Мары Новай формы яднання, заснаванай на вольным руху, эканамічным і манетызаваным аб’яднанні і шчыльнай палітычнай кааперацыі — пад імем Еўрапейскі саюз. У маёй працы „Ці будзе гэтае кола зруйнаванае“ я паказваю гэты Еўрапейскі праект, гэтую ідэю, прэзентуючы яе ў форме воркшопа work in progress — як Паветраны шар, падобна кожнай мары кожнае калектыўнае ўяўляльнае ёсць „паветраным шарам“. Гэтак жа ён паднімаецца ўверх сілаю нашага ўяўлення альбо вераю ў гэтую мару. Выстава ставіць пытанне: У якім стане знаходзіцца сёння гэты Еўрапейскі праект?»

Фота з прыватных архіву, сабраў Андрэй Дурэйка

На вокладцы: праца Таццяны Лісоўскай

Меркаванні аўтараў не заўсёды супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі. Калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology