«Ламберсэксуал і даярка». Выйшаў першы мульцік з серыі сатырычнай паэзіі

Злабадзённы анімацыйны фільм «Ламберсек і даярка» з’явіўся ў сеціве.

Аўтар-аніматар роліка — мастак Анатоль Тадорскі, сатырычны верш аўтарства Улада Пятніка агучыў Уладзіслаў Бубен, ды-джэй і літаратар. Гэта не першая супраца творцаў — раней Анатоль Тадорскі рабіў анімацыю для твораў Улада Бубена Our Way to Nowhere i The Flight for Freedom (з альбома для шведскай Studio Total, добра вядомай беларусам акцыяй з мядзьведзянятамі). Аўтары пакуль не вызначыліся з дакладнымі планамі на серыю анімацыі, але вядома, што патэнцыял творчай суполкі сягае некалькіх дзесяткаў ролікаў і стваральнікі адкрытыя для прапановаў па супрацы.

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да:

Анатоль Тадорскі – анімацыя. facebook.com/anatol.tadorski

Улад Бубен – голас.  facebook.com/vladislav.buben

Улад Пятнік – тэкст.   facebook.com/ulad.piatnik


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology