Cямейны эка-фестываль «Зялёны weekend»

5 чэрвеня з 12:00 да 18:00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (праспект Незалежнасці 37А)

Штогадовы сямейны эка-фестываль «Зялёны weekend»
У межах інтэрактыўнай выставы для дзяцей і ўсёй сям’і «Ідзі і са-твары!»

5 чэрвеня у Галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца пяты штогадовы эка-фестываль творчасці і развіцця «Зялёны Weekend». У гэтым годзе фэст прысвечаны тэме урбанізма. Галоўнае пытанне уікенду — «Горад для чалавека ці чалавек для горада?». Разам у гульнёвай і творчай манеры мы паспрабуем знайсці адказ, як зрабіць наш горад і сваё жыццё ў ім больш прыемным, эка-прыязным і поўным творчых і яскравых момантаў. Фэст арганізаваны «Дзіцячымі творчымі майстэрнямі», установай «Эка-Майстэрні» («Дзіцячыя экалагічныя майстэрні»), таварыствам «Зялёная сетка» супольна з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» пры падтрымцы іншых арганізацыяў.

Новай фішкай Зялёнага Weekend стане аб’яднанне тэматычных «пунктаў» у маршруты. Гасцям прапануецца прайсці іх цалкам, каб напрыканцы атрымаць прыемны падарунак.

Праходзячы па маршрутах, госці пазнаёмяцца з прадстаўнікамі розных урбан-ініцыятыў: «Гарадскі агарод», «Гарадскі ляснічы», «Зялёны дазор», Мінскага роварнага таварыства ды арганізацый «Ахова птушак бацькаўшчыны», «Экапартнёрства», паўдзельнічаюць ў квэстах і адукацыйных блоках ад Школы Экалагічнага Актывісту, возьмуць удзел у воркшопах ад мінскіх стрыт- артыстаў, займуцца лэнд-артам і змогуць наведаць «жывую бібліятэку», у якой пагутараць з прадстаўнікамі самых цікавых па меркаванню дзяцей прафесій.

Новыя ўражанні, новы досвед, веды і знаёмствы для сямей з дзецьмі і ўсіх ахвочых!

Агульны квіток на 1 чалавека — 50 000 BYR дае права ўдзелу ва усіх мерапрыемствах у рамках фестывалю.

unnamed-2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology