Праект QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польшча)

7 ліпеня — 2 жніўня 2016
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Праект QAI/BY Караля Радзішэўскага (Польшча)
у супрацоўніцтве з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым

А таксама: Жанна Гладко, Алеся Жыткевіч, Ігар Саўчанка, Аляксей Навумчык
Куратарская падтрымка: Лена Прэнц, Валянціна Кісялёва

unnamed

Адкрыццё: 7 ліпеня 2016 г. а 19-ай гадзіне
Выстава не прызначаная для прагляду асобамі, маладзейшымі за 18 гадоў, а таксама не рэкамендуецца тым, хто прытрымліваецца кансерватыўных поглядаў на сексуальныя адносіны.

QAI/BY — гэта код. Код уяўляе сабой сістэму правілаў для пераўтварэння інфармацыі, з’яваў, абставін у іншую форму альбо рэпрэзентацыю. Кодам могуць стаць ліст, вобраз, жэст, рытуал, падзея або ўспамін.

Нягледзячы на сваю скарочаную, таямнічую абрэвіатуру, ён, тым не меней, забяспечвае камунікацыю і захоўвае гісторыі. QAI/BY ідзе ў зваротным кірунку і пераўтварае прыхаваную, нябачную інфармацыю ў бачнасць. Гэта працэс з мэтай дэкадыроўкі былых і цяперашніх ладаў жыцця, поглядаў і культурнай вытворчасці, аб’яднаных пад назвай «квір».

«Queer Archives Institute» (QAI), Інстытут квір-архіваў, быў створаны ў 2015 г. польскім мастаком Каралям Радзішэўскім. QAI імкнецца архіваваць і пераасэнсоўваць пытанні квір у былых сацыялістычных краінах і па-за іх межамі. Да гэтага Радзішэўскі працаваў на працягу многіх гадоў над тэматыкай рэпрэзентацыі гомасексуальнасці і маскуліннасці ў мастацтве Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Яго QAI кіруецца зацікаўленасцю да канцэпцый і ўвасаблення квір ідэнтычнасцяў, што дазваляе больш шырокі, менш канфармісцкі і наўмысна шматсэнсоўны разгляд сексуальных і гендэрных установак.

Ідэя QAI/BY узнікла падчас арт-рэзідэнцыі Караля Радзішэўскага ў Мінску ў галерэі «Ў». Натхніўшыся фатаграфічнай серыяй Ігара Саўчанкі «Invisible» («Нябачнае»), мастак зрабіў спробу пагрузіцца ў беларускую вусную гісторыю і высветліць, што з’яўляецца або можа ўспрымацца як квір ў Беларусі з мінулага і дагэтуль — у якасці схаваных і нябачных пытанняў. І таму QAI/BY не робіць якіх-небудзь новых усталёвак, але запрашае мастакоў, актывістаў і зацікаўленую грамадскасць да асэнсавання і працягу працы над стварэннем архіва квір ў Беларусі.

Суправаджальная праграма:

12 ліпеня а 19-ай гадзіне
— Прэзентацыя Каралем Радзішэўскім сваёй мастацкай практыкі і часопіса DIK Fagazine, які ён выдае. На ангельскай мове з перакладам

Канцэпцыя, мастацкая праца і дызайн QAI/BY былі распрацаваны Каралем Радзішэўскім сумесна з Сяргеем Шабохіным і Аляксеем Лунёвым падчас арт-рэзідэнцыі Радзішэўскага ў Мінску ў межах міжнароднага праекта «BLUE BOX. Common places in contemporary artistic practices», які быў ініцыяваны «Лабараторыяй A-I-R» Цэнтра сучаснага мастацтва ў Замку Уяздоўскі ў Варшаве і су-фінансуецца Міністэрствам культуры і націянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча.

Выстава QAI/BY стала магчымай дзякуючы падтрымцы Kulturos Ambasada, Літва.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology