Афіша кнігарні логвінаЎ. 14 ліпеня — 16 ліпеня

16 ліпеня — Ізраільскі паэт у кнігарні «Логвінаў»

Вядомы ізраільскі паэт, мінчук з нараджэння, Гершон Трэстман запрашае на творчую сустрэчу ў кнігарню «Логвінаў» (Незалежнасці 37а).
16 ліпеня. Пачатак а 19-30. Уваход вольны

16

Адкрытая лекцыя і прэзентацыя кнігі Алісы Хольцхей-Кунц

Аліса Хольцхей-Кунц (Цюрых) — доктар філасофіі, практыкуючы псіхааналітык і дазайн-аналітык, прэзідэнт Грамадства герменеўтычнай антрапалогіі і Dasein-аналіза. У межах сустрэчы яна выступіць з лекцыяй «Асновы псіхатэрапеўтычнага Dasein-аналіза». Пасле гэтага адбудзецца прэзентацыя перакладу на рускую мову яе кнігі «Страдание из-за собственного бытия. Дазайн-анализ и задача герменевтикипсихопатологических феноменов».
Прафесар Таццяна Шчытцова: «Для мяне Аліса — абсалютна выключная постаць: псіхатэрапеўт, якая можа без „ізмаў“ і глыбокім веданнем справы вяўляць узаемную спалучальнасць псіхааналіза і экзістэнцыяльнай філасофіі».
14 ліпеня. Пачатак у 17:30. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а).

14


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology