Курс па рабоце з керамічнымі вырабамі ад Вікторыі Мітрычэнка

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» прапануе ўнікальны адукацыйны праект «10 майстэрняў». Праект складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацаваная адным з мастакоў і ўключае шасцідзённы закрыты практычны курс і адну публічную сустрэчу з аўтарам.

Пяты курс адукацыйнага праекта прысвечаны майстар-класу па рабоце з керамічнымі вырабамі ад Вікторыі Мітрычэнка «З пыльнай паліцы».

unnamed

На працягу 6 дзён удзельнікі майстэрні атрымаюць унікальную магчымасць змяніць стары, магчыма шмат год пакрыты пылам прадмет ва ўнікальны твор мастацтва, які магчыма скарыстаць у побыце. Для гэтага неабходна ўдзельнікам заняткаў прынесці керамічныя прадметы: любы посуд, пліткі, збаны і г.д. Вікторыя Мітрычэнка прывязе керамічныя фарбы, галандскія традыцыйныя вытворчыя ДЭКОЛА і проста каляровыя дэкольныя лісты, што дасць магчымасць удзельнікам спалучаць калажы, выкарыстоўваючы ready made са сваімі малюнкамі. Таксама можна прынесці з сабой фатаграфіі, лісты ці ўжо намаляваныя раней работы, каб іх сканаваць і надрукаваць на кераміку.

Завяршальны праект майстэрні Вікторыі Мітрычэнка — гэта выстава створаных аб’ектаў адразу напраканцы курса.

Крытэры адбору ўдзельнікаў: запрашаюцца ўсе, незалежна ад узроста і адукацыі. Удзельнікі на практычныя заняткі могуць браць з сабой дзяцей школьнага ўзросту, мужа ці жонку для супрацоўніцтва. Але абавязкова трэба мець з сабой керамічныя прадметы.

Заяўка на ўдзел у курсе Вікторыі Мітрычэнка павінна змяшчаць рэзюмэ і матывацыйны ліст на паўстаронкі. Заяўку дасылаць на адрас: info@ygallery.by з пазнакай «Майстэрня Вікторыі Мітрычэнка ».

Удзел у курсе платны (60 рублёў). Аплата курса з’яўляецца сімвалічным пацвярджэннем удзелу ў курсе. Грошы ад удзельнікаў курса забяспечваюць неабходныя матэрыялы для працы самой майстэрні альбо рэалізацыі выніковага праекта. Аплата праз касу галерэі. Зыходзячы з матывацыйнага ліста кандыдата можа быць прапанаваны бюджэтны ўдзел у курсе Вікторыі Мітрычэнка.

Пачатак курса Вікторыі Мітрычэнка адбудзецца 3 жніўня.

Вікторыя Мітрычэнка нарадзілася ў 1972 годзе ў Мінску, Беларусь. З 2000 года жыве і працуе ў Амстэрдаме, Нідэрланды. Вікторыя Мітрычэнка працуе з рознымі матэрыяламі, такімі як парцалян, гіпс, цэмент, эпаксід. Робіць інсталяцыі, аб’екты, скульптуры, малюнкі. Яе працы былі выстаўленыя ў Музеі сучаснага мастацтва ў Амстэрдаме (Stedelijk Museum Amsterdam), Музеі дэкаратыўнага мастацтва ў Парыжы (The Musee des Arts Decoratifs, Paris), Музеі мастацтва і дызайну ў Нью Ёрку (Museum of Arts & Design, New York) і інш. Работы знаходзяцца ў калекцыях музеяў, банкаў і розных арганізацый.

Публічная лекцыя Вікторыі Мітрычэнка «З Бруду» ў рамках адукацыйнага праекта «10 майстэрняў» адбудзецца 28 ліпеня а 19-й гадзіне!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology