Дыскусія «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі»

Кампанія «Будзьма беларусамі» і Лятучы ўніверсітэт запрашаюць на публічную дыскусію «Сучасная нацыянальная ідэнтычнасць: праблемы і выклікі», якая адбудзецца 22 верасня ў бізнес-клубе Imaguru.

dyskusia_22-09

Удзел возьмуць:
Ірына Дубянецкая, доктар сакральнай тэалогіі
Сяргей Харэўскі, культуролаг, мастацтвазнаўца
Валер Булгакаў, галоўны рэдактар часопіса «Arche»
Аляксей Ластоўскі, даследчык нацыянальнай ідэнтычнасці
Алесь Белы, гісторык, публіцыст
Мікіта Броўка, symbal.by
Мадэратар — Павел Баркоўскі

У цэнтры ўвагі экспертаў — дзве тэмы: «Нямодны прысуд: вышыванкі як знакі сучаснасці і спроба ўвасаблення нацыянальнай ідэі» і «Дэмакратыя і нацыянальная ідэнтычнасць: ці магчымыя адна без адной?». Запрашаем разам высветліць, беларуская вышыванка — гэта проста мода альбо спроба адшукаць вонкавыя сімвалы вобразу нацыянальнай ідэнтычнасці? Ці могуць яны ўз’яднаць нацыю па-за палітычным кантэкстам? Ці магчымае развіццё і дэмакратызацыя Беларусі без ідэнтычнасці? Ці можа наша краіна стаць сапраўды незалежнай без яе? Колькі відаў ідэнтычнасці суіснуюць ці супрацьстаяць адзін аднаму ў Беларусі?

Падчас абмеркавання адбудзецца паказ вышыванак ад беларускіх вытворцаў.
Дыскусія будзе адбывацца ў межах Тыдня беларускага мыслення.

Падзея ў Facebook.

22 верасня, бізнес-клуб Imaguru (Мінск, вул. Фабрыцыуса, 4), 19.00.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology