Фестываль Adami і 12000 € чакаюць беларускіх медыйшчыкаў

Другі фестываль Adami запрашае да ўдзелу беларускіх медыя-спецыялістаў. Фокус фестываля — культурная разнастайнасць ва Ўсходняй Еўропе.

Фэст складаецца з шасці намінацый, пераможца ў кожнай атрымае прыз у 2000 €. Намінанты ўсіх катэгорый будуць запрошаныя на ўрачыстую цырымонію ўзнагароджання ў Кіеве 24 лістапада. Спецпрыз — месячная стажыроўка ў Страсбургу — будзе ўручаны партнёрам фестываля ARTE TV, атрымаць яе можа любы з удзельнікаў. Прыём прац — да 10 кастрычніка.

adami_2016_poster

Adami быў створаны для падтрымкі аудыё-, відэа- журналістаў і медыя-прафесіяналаў у краінах Усходняга Партнёрства. Прадстаўнікі шасці краін могуць браць удзел з працамі, прысвечанымі міграцыі, інтэграцыі і культурнай разнастайнасці ў рэгіёне. Назва праекту утвораная ад грузінскага слова «адаміані» (чалавек) і ад імя першага чалавека на зямлі — Адама. Фестываль задуманы як мабільны, у гэтым годзе журэнне пройдзе ў Батумі, а гала-цырымонія — ў Кіеве.

Тры ТВ-катэгорыі:
— Fiction. Прыз за мастацкія і забаўляльныя праграмы і фільмы (мультфільмы, серыялы, тэлешоў). Любыя фармат, працягласць, жанр.
— Non-fiction. Прыз за паўнаметражныя немастацкія і дакументальныя фільмы. Любы фармат, працягласць болей за дзесяць хвілінаў, усе немастацкія жанры.
— News and Short non-Fiction. Прыз за навіны і кароткаметражныя фільмы. Любы фармат, працягласць да дзесяці хвілінаў, любы жанр.

Дзве анлайн-катэгорыі:
— Прыз за вэб-старонку. Разглядаюцца інавацыйныя вэб-прапановы. Усе фарматы і жанры.
— Приз за онлайн-видео. Разглядаюцца інавацыйныя анлайн-відэа. Усе фарматы і жанры.

Катэгорыя Adami маладосць. Для спецыялістаў маладзей за 28 год. Могуць быць прадстаўленыя кіна- і тэле-школы, акадэміі, каледжы і школы журналістыкі. Усе фарматы і жанры.

Заяўкі прымаюцца праз афіцыйны сайт фестываля да 10 кастрычніка. Алгарытм падачы: запаўненне рэгістрацыйнай формы – атрыманне рэгістрацынага нумара – загрузка працы.

Увага! Перанос дэдлайна на фестывалі не практыкуецца.

На youtube-канале фестываля можна паглядзець працы пераможцаў і намінантаў Adami 2015. Сачыць за навінамі зручна на афіцыйнай Facebook старонцы праекта.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology