Прэзентацыя вынікаў майстэрні групы Bouillon «НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!»

23 лістапада а 19-й гадзіне, у галерэі сучаснага мастацтва «Ў» удзельнікі майстэрні «НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!» пакажуць перформанс, прысвечаны працягу мастацкай працы групы Bouillon «(Religious) Аerobics» (2013) але у новым тэматычным напрамку.

Перформанс, які быў падрыхтаваны за шэсць дзён майстэрні ўяўляе сабой інструкцыю да аэробікі з выкарыстаннем тых рухаў якія адлюстроўваць дзеянні чалавека на акцыях пратэсту ці забастоўках.

Удзельнікі: група Bouillon (Натука Васадзэ, Кацярына Кецбая), Андрэй Ігнатчык, Лідзія Бандарэнка, Кацярына Шумак, Алеся Лазарава, Наталля Ерашкова, Дар’я Нуждзіна.

Група Bouillon была запрашана ў галерэю сучаснага мастацтва «Ў» не толькі ў якасці мастакоў курса «НА СТАРТ, УВАГА, МАРШ!» ў межах адукацыйнага праекта «10 майстэрняў», але каб і прадставіць першы рэтраспектыўны праект групы, які вы можаце бачыць з 17 па 30 лістапада ў прасторы галерэі, па адрасе: пр-т Незалежнасці 37А.

Праект «10 майстэрняў» складаецца з 10 аўтарскіх праграм беларускіх мастакоў. Кожная праграма распрацавана адным з мастакоў і ўключае публічную сустрэчу, шасцідзённы закрыты практычны курс і праект, як вынік майстэрні напрыканцы праграмы. Мэта адукацыйнага праекта «10 майстэрняў» — запусціць цікавасць да самаадукацыі ў галіне сучаснага мастацтва, умацаваць пераемную сувязь паміж маладымі непрафесійнымі мастакамі і сталымі мастакамі. Даць зацікаўленым мастацтвам людзям магчымасць напрамую пасябраваць з яркімі мастакамі і сумесна стварыць выставачны праект.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы НДА Kulturos Ambasada, Літва

10_%d0%bc%d0%b0%d0%b9%d1%81%d1%82%d1%8d%d1%80%d0%bd%d1%8f%d1%9e_bouillon_1024


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology