Лекцыі Паўла Дзюсекава «Вандроўкі ў мінулае», прысвечаныя гісторыі Менска

Лекцыі Паўла Дзюсекава, кіраўніка праекта «Вандроўкі ў мінулае» — «Менск на старых фотаздымках. Частка 2». Працягваем вандраваць па Менску дарэвалюцыйных часоў з дапамогай дайшоўшых да нас фотаздымкаў.

12335

Запрашаем вас на лекцыі, якая пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 1 сакавіка 2017 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Наступная лекцыя Паўла Дзюсекава ў дыскусійным клубе BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Беларусі будзе прысвечана менскім некропалям — Кальварыі, Вайсковым і Усходнім могілкам. Падчас лекцыі гаворка пойдзе пра гісторыю некропаляў і асобаў, што там пахаваны.

Запрашаем вас на лекцыю, якая пройдзе ў межах адукацыйнай праграмы дыскусійнга клуба BLOWUP Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) 15 сакавіка 2017 г. Пачатак а 19 гадзіне.

Уваход на лекцыі па ўваходных білетах НЦСМ.
Білет дае права агляда экспазіцыі.
Кошт: 3 руб. — агульны, 2 руб. і 1,5 руб. — для ільготных катэгорыяў грамадзянаў.

Пра аўтара лекцый:
Павел Дзюсекаў (нар. 1988) — гісторык, краязнавец, экскурсавод, кіраўнік праекту «Вандроўкі ў мінулае». Нарадізўся і ўсё жыцьцё пражыў у Менску, скончыў гістфак БДПУ ім. М. Танка. Дасьледчык і папулярызатар гісторыі Менску.

Спасылкі на старонкі праекту «Вандроўкі ў мінулае»: https://vk.com/vandrouki_u_minulaje,
www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology