На «Хвілінку» да Ігара Бабкова, гульня памяці Юрася Бушлякова і аўтограф-сесія Змітра Бартосіка

2 чэрвеня. На «Хвілінку» да Ігара Бабкова.

Легендарны раман «Хвілінка», чый аўтар атрымаў у 2014 годзе прэмію за найлепшую кнігу беларускай прозы, вяртаецца! У кнігарні ладзяцца начныя чытанні за філіжанкай кавы «Хвілінкі. Другой кнігі».

Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 21. Уваход — вольны.

Прачытаць інтэрв’ю пра кнігу з Ігарам Бабковым можна тут

4 чэрвеня. Гульня памяці Юрася Бушлякова

У нядзелю, 4 чэрвеня, адбудзецца сяброўская гульня памяці знанага мовазнаўцы Юрася Бушлякова. Пачатак а 16. Школьны стадыён на скрыжаванні вуліц Цікоцкага і Сядых (мікрараён Зялёны Луг).Запрашаем усіх неабыякавых да постаці Юрася Бушлякова, нашай мовы і, вядома, футбола.

6 чэрвеня. Музычны аўтограф-сесія Змітра Бартосіка

З нагоды выхаду кнігі падарожжаў «Быў у пана верабейка гаварушчы» бард, журналіст і літаратар Зміцер Бартосік падпіша новыя асобнікі сваё кнігі і заспяе некалькі сваіх песень.

6 чэрвеня. Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Уваход — вольны.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology