Адчынілася анлайн-кнігарня «Логвінаў»

Па адрасе bookstore.lohvinau.by адчыніўся анлайнавы філіял Кнігарні Логвінаў, збор вартых кніг па-беларуску ды на іншых мовах.

Тут — навінкі айчыннай паэзіі і прозы, літаратура факта, пераклады, кнігі для дзетак, выданні па гісторыі, паліталогіі і псіхалогіі, альбомы па сучасным мастацтве. Нобелеўскія лаўрэаты і лаўрэаты прэміі Гедройца і Багдановіча.

Кнігі, набытыя ў анлайн-кнігарні, можна будзе атрымаць у Мінску з кур’ерам, а ў Беларусі і па ўсім свеце – поштай.

Першым трыццаці пакупнікам кнігарня падорыць кнігу дарожных зацемак Этгара Керэта «Сем добрых гадоў».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology