Саша Філіпенка прэзентуе раман «Чырвоны крыж» у Мінску

Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенка «Чырвоны крыж» пройдзе 5 ліпеня ў 19:00 у Кнігарні Логвінаў.

Пра кнігу раскажуць і на ўсе пытанні адкажуць пісьменнік Саша Філіпенка і генеральны дырэктар выдавецтва «Время» Барыс Пастарнак. Пагаворым пра памяць, гістарычную віну, пакаянне і мінулае, на якое нельга забывацца.

«Я ў Расеі часта бачу аўтамабілі з наклейкамі „1941–1945. Можам паўтарыць“. Мне б хацелася, каб яны прачыталі „Чырвоны крыж“ і ўявілі, у якіх умовах яны б апынуліся, калі б трапілі ў палон, напрыклад, і падумалі, ці варта гэта ўсё паўтараць. Хочацца, каб яны на сэкунду задумаліся», — распавядае Саша Філіпенка ў інтэрв’ю «Радыё Свабода».

Саша Філіпенка – пісьменнік, журналіст, сцэнарыст і вядучы. Аўтар раманаў «Былы сын», «Задумы», «Цкаванне», «Чырвоны крыж». Лаўрэат «Рускай прэміі» 2014 году.

5 ліпеня (серада)
Кнігарня Логвінаў (пр. Незалежнасці, 37а)
19.00
Уваход вольны
Facebook: https://www.facebook.com/events/240869689763143/
VK: https://vk.com/redcrossfilipenco
Кантактны тэлефон: +375447424832


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology