Сьнежаньскі «pARTisan» #23: няма сэнсу!

На вокладцы: Антаніна Слабодчыкава, каляж з праекту «Яно тут»

Спэцыяльны праект «pARTisan» у супрацоўніцтве з Інстытутам імя Гётэ ў Менску.

«Пераклад асацыюецца з Эгіптам, таму што Эгіпэт — самая гарачая краіна. І пераклад — гарачы, таму што пераклад — чырвонае слова, таму што ў мяне ў думках гэта так». Маруся Гуліна

Што адчуваюць перакладчыкі, калі працуюць з мовамі? Што такое якасны пераклад і ці можна гэтаму навучыцца? Што адбываецца за кулісамі беларускай перакладчыцкай сцэны? А таксама чаму беларуская літаратура адсутнічае на заходнеэўрапейскім рынку, і якім чынам можна стварыць ейны брэнд?

Дарота Страіньска, Вольга Гапеева, Вальжына Морт, Томас Браво, Малгажата Бухалік, Катарына Раабэ, Сяргей Сматрычэнка, Юлія Цімафеева й  інш.  — беларускія й замежныя перакладчыкі й выдаўцы, літаратары й мастакі, акторы і… дзеці разважаюць пра пераклад.

Таксама ў часопісе знойдзеце працы мастакоў Антаніны Слабодчыкавай, Міхаіла Гуліна, Аляксандра Казелы, Вольгі Сазыкінай, Аляксея Лунёва, Аляксандра Барташэвіча, Жаны Грак, Артура Клінава, Алега Юшко, Максіма Тымінько й Глеба Шустава, Ганны Сакаловай.

Шукайце ў краме «Ў» і кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасьці, 37а, Менск)!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology