Прэзентацыя альманаха «pARTisan» пра польскую кінадакументалістыку

3 кастрычніка адбудуцца першыя мерапрыемствы праекта «Польскі дакументальны фільм на Беларусі — глыбіня рэзкасці»: прэзентацыя альманаха «pARTisan №33», падручніка «Дапаможнік кінадакументаліста» і першая частка ілюстраваных лекцый па гісторыі польскага кароткаметражнага дакументальнага кіно.

 Месца: Прэс-клуб (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).

Пачатак: 17.00.

Уваход вольны.

Суполка падзеі ў Facebook.

Аўтарамі і аўтаркамі «pARTtisan № 33» выступілі знакамітыя польскія крытыкі і рэжысёры (Мікалай Яздан, Кшыштаф Кесьлёўскі, Марцэль Лазіньскі, Уршуля Тэс і інш.). Акрамя агляду гісторыі школы дакументальнага кіно, альманах прэзентуе выбітных асобаў і знакавыя стужкі польскай школы, а таксама кранае шэраг прафесійных тэм, звязаных непасрэдна з працэсам стварэння фільма. Падручнік «Дапаможнік кінадакументаліста» акурат распавядае пра асновы кінамайстэрства і пабудаваны на аснове вучэбнага курса прафесаркі, выкладчыцы PWSFTviT (Вышэйшая Дзяржаўная Школа Кіно, Тэлевізіі і Тэатра імя Леона Шылера ў Лодзі) Гражыны Кэндзеляўскай.

На прэзентацыі выступяць:

Іаланта Кільян — культуразнаўца, працавала ў некалькіх альтэрнатыўных тэатрах у Польшчы і іншых краінах, рэжысёрка і прадзюсарка дакументальных фільмаў.
Артур Клінаў — мастак, літаратар, галоўны рэдактар альманаха «pARTisan».

Антон Сідарэнка — журналіст, аглядальнік у сферы кіно. Аўтар і вядучы праекта «Сваё кіно» ў мінскім «Арткінатэатры». Аўтар і вядучы праграмы «Час кіно» на тэлеканале «Беларусь 3».
Святлана Курс — пісьменніца, аўтарка, радыё- і тэлежурналістка, перакладчыца польскай літаратуры на беларускую мову. Аўтарка перакладу кнігі «Дапаможнік кінадакументаліста» Гражыны Кэндзеляўскай.

Аўтаркі ілюстраваных лекцый — Іаланта Кільян і Святлана Курс — распавядуць пра гісторыю польскага кароткаметражнага дакументальнага кіно і найноўшыя фільмы на сусветных фестывалях. Лекцыі будуць перакладзены на беларускую мову, фільмы — з субтытрамі на беларускай мове.

Падрабязную Праграму мерапрыемстваў глядзіце тут. 

Усе імпрэзы адбудуцца ў Прэс-клубе (г. Мінск, вул. Веры Харужай 3, офіс 601).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology