Літаратурны фестываль «Знак роўнасці»

ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” запрашае

 Літаратурны фестываль  “Знак роўнасці”

17-19.11.2017
Галерэя TUT.BY
(пр-т Дзяржынскага, 57)

З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль “Знак роўнасці”, які мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу.

Фестываль прапануе звярнуцца да жаночай прысутнасці ў сучаснасці і мінулым беларускай літаратуры і тэатру, абмеркаваць праблемы “несталічных” пісьменнікаў, а таксама разгледзець асноўныя спосабы гаварэння пра іншасць у дзіцячай літаратуры. Акрамя дыскусій, лекцый і прэзентацый на гэтыя ды іншыя тэмы, наведнікаў і наведніц чакаюць літаратурныя чытанні і музычны выступ.

 

Пятніца (17.11)

 18.00 – Адкрыццё фестывалю. Выступ арганізатараў. Адкрыццё стэнда з кнігамі беларускіх пісьменніц.

18.30–20.00 – Міжнародны круглы стол “Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры”. Мадэратарка – Вольга Гапеева. Удзельніцы: Хэйдзі Мары Крызнік, Ульрыка Кэрнборг, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.

20.15–21.00 – Прэзентацыя “жаночых” кніг з выдавецкіх серый “Саюза беларускіх пісьменнікаў”: Валянціна Аксак, Сабіна Брыло, Наста Кудасава, Людміла Рублеўская, Людка Сільнова.

21.00–21.30 – Спецыяльная госця – Паліна Рэспубліка.

Субота (18.11)

15.00–16.15 – “Беларускія пісьменнікі ў рэгіёнах: ці шкодзіць таленту правінцыя?” Мадэратарка – Алена Брава. Выступоўцы: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Таня Скарынкіна.

16.30–17.30 – Лекцыя Ганны Янкуты “Літаратура – яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ–ХХІ ст.”.

17.40–18.20 – Прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х “Бліскавіцы”. Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль.

18.30–20.00 – “Безназоўнае: прэзентацыя жаночага досведу ў беларускай гуманітарнай адукацыі”. Мадэратарка – Марына Казлоўская. Выступоўцы: Аляксей Братачкін, Ганна Бутырчык, Ганна Янкута.

20.30–21.30 – Літаратурныя чытанні: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Вольга Гапеева, Аксана Данільчык, Таццяна Нядбай, Таццяна Скарынкіна.

Нядзеля (19.11)

 14.00–15.30 – “Сэкс і сэксуальнасць у беларускай літаратуры”. Мадэратарка – Таня Сяцко. Выступоўцы: Альгерд Бахарэвіч, Алена Казлова, Марыя Мартысевіч.

16.00–16.45 – Лекцыя Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай “Досвед іншасці ў дзіцячай літаратуры Швецыі”.

17.00–18.15 – Дыскусія “Жаночыя тэксты і кантэксты ў беларускім тэатры”. Мадэратарка – Таня Арцімовіч. Выступоўцы: Вальжына Морт, Аляксей Стрэльнікаў, Юлія Чарняўская.

18.30–19.15 – Спектакль “Мова Х” (паводле Вальжыны Морт, рэж. Аляксей Стрэльнікаў).

19.30–21.00 — Закрыццё фестывалю. Літаратурныя чытанні: Альгерд Бахарэвіч, Алена Казлова, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Віка Трэнас, Юля Цімафеева.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2017. Дызайн: Vera Reshto. Вёрстка: Swagg.by .Антивирус для сайта WordPres СтопВирус