Naka Piano: новы альбом для ўсіх жадаючых на Стары Новы Год

Naka Piano прэзентуе альбом «Игра в правду» для ўсіх жадаючых 13-га студзеня ў Музеі Азгура.

Альбом быў створаны дзякуючы падтрымцы слухачоў, якія ўзялі ўдзел у краудфандынг праекце. З улікам таго, што закрытая прэзентацыя для інвестараў для інвестараў праекта не можа змясціць усіх жадаючых, было вырашана даць дадатковы квітковы канцэрт. Ён пройдзе 13-га студзеня, на Стары Новы Год у Музеі Азгура.

Фота: Міла Іваноўская

Каментуе вакалістка гурта Наста Шпакоўская: 

«Найперш мы яшчэ раз дзякуем інвестарам праекта, дзякуючы якім альбом выйшаў у свет. Ягоная рэалізацыя зацягнулася – дзякуй за цярпенне і падтрымку. Для ўсіх, хто не браў удзел у праекце, мы арганізавалі дадатковы канцэрт. Ён пройдзе накануне свята, якое само па сабе з’яўляецца апагеем народных гуляў у праўду, постпраўду ды іншае. Радыя ўсім, прыходзьце! Праўда-праўда».

За 12 год гісторыі Naka выпусціла 6 нумарных альбомаў: «Тебе», «Пора», «Довольна», «Малітва» і два альбомы як Naka Piano. У 2016-ым гурт падзяліўся на рокавы квартэт Naka і лайтовы Naka Piano. Другі альбом Naka Piano стаў болей артавым і эксперыментальным, а ў некаторых кампазіцыях прагучалі бубны.

Набыць квіткі ў касе музея Азгура (Азгура, 8, з 10.00 да 17.00, Аўт-Сб) і на bezkassira.by.

13 BYN – да 17.11 (на сустрэчы з гуртом на Азгура, 8, 17.11 а 18.00 набыць асабіста) 
15 BYN – з 18.11 да канца лістапада
17 BYN – у снежні
19 BYN – у студзені
20 BYN – у дзень канцэрта 13.01.2018

Сустрэчы ВКонтакте / Facebook


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology