7 сакавіка «Едуць, едуць сабакаловы…» ў кнігарню Логвінаў

Футуралагічная прэзентацыя новага рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» 7 сакавіка. Кнігарня Логвінаў. Пачатак — 19.00. Аўтар 900-старонкавага рамана, «кнігі-выкліка: чытачам, крытыкам, а найперш самому сабе», прадставіць свой opus magnum. Альгерд Бахарэвіч — пра «Сабакаў», еўрапейскую літаратуру, мову бальбута, магічныя брамы Менску, кнігарні будучыні, крызіс паэзіі ды ідэальную Беларусь.

Задаць абсалютна любое пытанне Бахарэвічу пра мінуўшчыну і будучыню можна на фб кнігарні Логвінаў і атрымаць адказ на прэзентацыі.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology