Афіша кнігарні Логвінаў: кніга Адама Глобуса і Прэмія Багушэвіча

19 сакавіка Адам Глобус прадставіць новую празаічную кнігу «Сям’я», а таксама ўручыць сваю штогадовую прэмію «Залатая літара».

У даважак, напярэдадні імпрэзы на сценках кнігарні Логвінаў штодня будзе з’яўляцца па тры глобусаўскія карціны з персанажамі кнігі.
Пачатак аб 19.

21 сакавіка Беларускі ПЭН-цэнтр запрашае на ўручэнне штогадовай літаратурнай прэміі імя Францішка Багушэвіча.

Сёлета прэмія будзе ўручаная ў дзень нараджэння яе патрона — Францішка Багушэвіча — 21 сакавіка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў кнігарні Логвінаў а 18:00.

Прэмія заснаваная ў 1994 годзе і традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў. Узнагарода прысуджаецца Радай Беларускага ПЭН-цэнтру.

Летась Прэмію Багушэвіча атрымалі Віктар Корбут і Дзмітрый Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».

Кнігарня Логвінаў (Незалежнасці 37а). Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology