«Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» у Бабруйску

28 красавіка ў 16-00 медыяпраект «pARTisan» сумесна з паблікам «Маладое кіно» запрашае ў прастору анцікафэ 1387 у Бабруйску на праграму «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна». 

У праграме:

«Шчыры погляд» (рэж. Дз. Дзядок), «Пляж / Лес / Тамбур» (рэж. К. Галіцкі і творчае аб’яднанне NATOSCHAK) — Беларусь

«Тэхнічны перапынак» (рэж. Ф. Сатнічэнка), «LILAC» (рэж. К. Гарнастай) — Украіна

Праект «Новыя незалежныя? Маладое кіно. Беларусь+Украіна» — гэта прэзентацыя і абмеркаванне новага беларускага і ўкраінскага кіно, ігравога і дакументальнага, у фармаце кінаклуба Q&А. Мадэратары — кінакрытык Антон Сідарэнка (беларуская праграма) і сцэнарыстка Марта-Дарыя Клінава (украінская праграма). Праграма з’яўляецца працягам Кінафорума памежнага кіно, які адбыўся гэтым летам у арт-вёсцы Каптаруны.

Што такое беларускае і ўкраінскае маладое кіно? У чым яго асаблівасці? Чым яны падобныя і адрозныя? Ці можна ўвогуле гаварыць пра маладое і незалежнае сёння? Незалежнае ад каго і чаму маладое?

Будзем глядзець, дыскутаваць і разам шукаць перспектывы для маладых. Праз Skype да нас далучацца рэжысёры з Украіны, каб распавесці больш пра ўкраінскую сітуацыю.

Таксама будзе прэзентаваны адмысловы альманах нумар pARTisan, прысвечаны польскай школе дакументальнага кіно, які будзе магчымасць атрымаць у падарунак.

Вядучыя праграмы — Марта-Дарыя Клінава і Вольга Драчук.

Анцікафэ 1387 (Бабруйск, вул. Чангарская 54), 16-00! Уваход вольны! 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology